Меркаванні88

Класкоўскі: Апазіцыі трэба было думаць раней

«Беларуская апазіцыя ізноў наступіла на старыя граблі», — кажа палітолаг.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 19 снежня. Да іх застаецца роўна тры месяцы.

«НН» пацікавілася ў аналітыка Аляксандра Класкоўскага, ці дастаткова гэтага тэрміну, каб правесці выніковую выбарчую кампанію.

Эксперт лічыць, што і так, і не: «3 месяцы — тэрмін, прадугледжаны заканадаўствам. Калі браць палітычны бок праблемы, то для беларускай улады чым менш часу аддаецца на кампанію, тым лепш. Улада зацікаўлена ў дэпалітызацыі грамадства. Чым менш часу на агітацыю, рэкламу, тым лепш для ўлады. Гэта асабліва добра заўважна падчас мясцовых выбараў. Лукашэнка зацікаўлены ў тым, каб апазіцыі не хапіла часу раскрыцца.

А што датычыць апазіцыі, то яна сама вінаватая — трэба было раней думаць.

Падрыхтоўку да наступных выбараў трэба пачынаць пасля мінулых. Беларуская апазіцыя ізноў наступіла на старыя граблі — няма адзінага кандыдата, стратэгіі. Тэорыя аб тым, што чым больш кандыдатаў, тым лепш — глупства. Зараз усе рэсурсы будуць кінутыя на збор 100 тысяч подпісаў, якія ўсе кандыдаты не здолеюць сабраць. І калі нават у выніку застанецца адзін апазіцыйны кандыдат, то ён не будзе адзіным кандыдатам ад апазіцыі».

Аляксандр Класкоўскі таксама лічыць, што улада зацікаўленая вырашыць пытанне прэзідэнцкай пасады менавіта 19 снежня. «Лукашэнка памятае, як у 1994 годзе ён сам перамог у другім туры і таму не дапусціць гэтага. Тады ўся наменклатура за два тыдні перайшла да яго. Другі тур для Лукашэнкі — гэта канец. Гэта крыніца натхнення для апазіцыі, дадатковае поле гульні для Крамля, дэманстрацыя слабасці улады ў вачах грамадства.

Другі тур для Лукашэнкі — гэта катастрофа. Таму ўсё вырашыцца 19 снежня», — лічыць аналітык.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі3

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Будавала кар'еру, каб цяпер сарвацца ў аграрны? Адназначна так!» Дэканы Горацкай акадэміі закахалі ў сябе сацсеткі17

У цэнтры Брэста паставяць гіганцкія вагі з незвычайнымі адзінкамі вымярэння2

«Не будзем звяртаць увагу на лімітрофаў». Юрась Зянковіч запусціў уласнае медыя, не ведаючы, што гэтаксама называецца сайт пазнякоўцаў15

Іменем Трампа назавуць дарогу ў Заходняй Сахары5

Беларусь стала галоўным экспарцёрам рапсавага алею ў Ізраіль7

Паўлу Міцкевічу, які з'ехаў з Беларусі яшчэ ў 2000-х, завочна прысудзілі пяць гадоў калоніі6

Зваршчык з Оршы загінуў на вайне. Жонка два гады білася за грабавыя — і ўсё ж выбіла іх9

На Гродна абрынулася моцная залева ВІДЭА2

У сталічныя крамы завезлі сападзілу. Колькі каштуе?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі3

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць