Грамадства

Мінадукацыі: Кожнай школе праз паўтара года неабходна мець шырокапалосны доступ у інтэрнэт

Такую думку дырэктар галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі Мікалай Лістапад выказаў на рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі», якая прайшла 4 лістапада ў Мінску.

Паводле слоў Лістапада,

на 1 кастрычніка шырокапалосны доступ у інтэрнэт мелі прыблізна 21% школ (43% гарадскіх і 9% сельскіх). У цэлым доступам у сусветную сетку забяспечаны 87% школ.

Мінадукацыі звярталася з гэтай праблемай у РУП «Белтэлекам», аднак там паабяцалі яе вырашыць да 2015 года. У «Белтэлекаме», зазначыў Лістапад, далі спіс школ, якія маюць тэхнічныя магчымасці, але не падключаюцца да паслугі, хаця кошт яе сёння не такі высокі — крыху больш за 100 тыс. рублёў у месяц.

Разам з тым, паводле слоў спецыяліста, у хуткім часе сістэма адукацыі плануе выйсці на кіраванне з электронных носьбітаў. Размова ідзе аб адзіным дакументаабароце, які не прадугледжвае папер. Апрача таго, Лістапад выказаўся аб неабходнасці стварэння адзінага інфармацыйнага адукацыйнага асяроддзя, якое аб’яднае ўстановы адукацыі і органы кіравання адукацыяй.

«Калі ў школы няма тэхнічных магчымасцяў падключэння, то, упэўнены, яны з’явяцца ў самы хуткі час дзякуючы развіццю сотавай сувязі», — сказаў Лістапад. Ён заўважыў, што Мінадукацыі плануе абмеркаваць з мабільнымі аператарамі ўвядзенне спецыяльнага «школьнага» тарыфу для аплаты інтэрнэта.

Як паведаміў Лістапад, сёння ў беларускіх школах прыкладна 40 тыс. камп’ютараў.

Іх колькасць узрасла амаль у 20 разоў з 1996 года, калі ў школах было прыкладна 2,5 тыс. камп’ютараў. На адзін камп’ютар прыпадае 18–19 школьнікаў (28 — у 2006 годзе). Паводле яго слоў, 66% настаўнікаў выкарыстоўваюць інфармацыйныя тэхналогіі ў працэсе навучання (48% — у 2006 годзе).

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць