Улада1313

Правальскі сабраў 600—700 подпісаў, астатнія — ксеракопіі

«У кожнага з кандыдатаў у прэзідэнты ўжо забракавана па некалькі тысячаў подпісаў, збольшага тыя, якія падаваліся ў выглядзе копій», - кажа Л. Ярмошына.

У прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Уладзіміра Правальскага толькі 700 рэальных подпісаў, паведаміла журналістам 5 лістапада старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, астатнія подпісы — гэта ксеракопіі гэтых сямісот подпісаў.

Нагадаем, раней ЦВК паведамляла, што за індывідуальнага прадпрымальніка з Віцебска Уладзіміра Правальскага сабрана 109 тыс. 338 подпісаў.

Ярмошына таксама адзначыла, што ва ўсіх прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта выбарчыя камісіі выяўляюць «некарэктныя подпісы». «Практычна ўсе кандыдаты страцілі па некалькі тысяч подпісаў,

але пакуль ва ўсіх у іх, за выключэннем Правальскага, застаецца не менш за 100 тысяч», — сказала Ярмошына.

«Я здаў усе дакументы ў адпаведнасці з заканадаўствам. Усе ўмовы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты, я выканаў», — сказаў Правальскі.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць