Улада1919

Дзяўчаты з Femen: Запрашайце - і мы прыедзем у Мінск 19 снежня

Кіраўнічка ўкраінскага руху Femen не выключае магчымасці прыезду ў Мінск актывістак руху падчас прэзідэнцкіх выбараў.

Кіраўнічка ўкраінскага руху Femen Ганна Гуцол не выключае магчымасці прыезду ўдзельніцаў руху, вядомага экстравантнымі выступамі топлес, у Мінск 19 снежня.

Пра гэта яна заявіла ў інтэрв’ю Радыё Свабода

«Мы б з задавальненнем прыехалі, але, на жаль, мы вельмі абмежаваныя ў фінансавых рэсурсах, і калі знойдуцца людзі, якія гатовыя нас проста прыняць і сарганізаваць гэта-то чаму б не?

Я думаю, супольна мы маглі б сарганізаваць вельмі цікавае мерапрыемства.

Адзінае, што мы ведаем: у вас таксама вельмі жорстка і складана з праваахоўнымі органамі…».

***

Рух быў заснаваны ў 2008 г. У Femen уваходзяць пераважна студэнткі кіеўскіх ВНУ, таксама ёсць і школьніцы. Femen неаднаразова праводзіў акцыі супраць жаночай прастытуцыі ва Украіне пад лозунгам «Украіна — не бардэль!» Дзяўчыны на акцыі выходзяць напалову аголеныя, з надпісамі на грудзях. Пасля прыходу да ўлады Віктара Януковіча арганізацыя займаецца пераважна палітычнай дзейнасцю, а пытанні сэкс-турызму адышлі на другі план.

Адна з апошніх акцый прайшла пад лозунгам «Украіна не Аліна», і была прымеркаваная да візіту ва Украіну Уладзіміра Пуціна; удзельніцы акцыі былі затрыманыя.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў20

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

Мадзяр: Крым ізалюем у найбліжэйшай будучыні9

Як беларускія ўлады імкнуліся пашырыць свой удзел у вайне супраць Украіны9

У Новай Баравой бацькі першакласнікаў выстраіліся ў чаргу да новай школы за суткі да прыёму заяў у яе15

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны30

Беларускага шпіца навучылі асновам матэматыкі2

Аляксей Хлястоў звярнуўся да падпісчыкаў — упершыню пасля Акрэсціна13

У магілёўскім музеі запрашаюць сустрэцца з мастацтвам таемна

У дзіцячы садок — з чамаданам выбухоўкі. Гісторыя першага беларускага тэрарыста12

«Дык што вам яшчэ трэба, шаноўныя кіраўнікі ЕГУ?» Севярынец заклікаў беларусізаваць універсітэт, пакуль не позна37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў20

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць