Афіша

Экскурсія з Гродна на радзіму Караткевіча 27-28 лістапада

З нагоды 80-годдзя выдатнага беларускага пісьменніка У. Караткевіча запрашаем усіх жадаючых наведаць малую радзіму літаратара — Аршаншчыну. У экскурсійную праграму ўваходзіць:

Дзень першы:

Наведванне музея У. Караткевіча. Музей быў заснаваны у 2000 г., адчынены ў 2002. У музеі дзве экспазіцыйныя залі, галерэя, унутраны дворык. У экспазіцыі прадстаўлены асабістыя рэчы сям’і У. Караткевіча, дакументы, фотаматэрыялы, рукапісы, кнігі, матэрыялы пра творчасць пісьменніка.

Этнаграфічнага музея «Млын». Музей знаходзіцца ў адрэстаўраваным будынку вадзянога млына — помніку прамысловай архітэктуры пачатку ХХ ст. Заснаваны ў 1991 г., адкрыты для наведвальнікаў у 1995 г. Экспазіцыя музея распавядае пра сельскагаспадарчую дзейнасць беларусаў пачатку ХХ ст., прадстаўлены прылады працы, рамесныя вырабы ХІХ — ХХ стст.

Экскурсія па г. Орша знаёмства з гісторыяй Святабагаяўленскага Куцеінскага мужчынскага манастыра, помніка архітэктуры у стылі барока. Пабудаваны ў 1-й палове 17 ст. У кляштары ў 17 ст. працавала друкарня Спірыдона Собаля.

17.00 канцэрт З. Вайцюшкевіча ў ГДК г. Орша.

Начлег на беразе Дняпра, на турбазе.

Дзень другі:

Наведванне Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка «Ляўкі». У склад запаведніка ўваходзяць лецішча Я. Купалы, помнік паэту, будынак былой канторы лясніцтва, дзе размяшчаецца філіял Мінскага літаратурнага музея Я. Купалы, домік шафёра, гараж з легкавым аўтамабілем паэта, гасцініца. Цэнтральнае месца ў мемарыяльным комплексе займае скульптурная кампазіцыя «Восень паэта» А. Анікейчыка.

Маршрут: Гродна — Орша — Ляўкі — Гродна

Від экскурсіі: літаратурная, краязнаўчая

Заўвагі да туру: працягласць 2 дні

ТАА «Мерцана»

Адрас: 230025, г. Гродна, вул. Міцкевіча, 8, Рэспубліка Беларусь

Тэл.: +375 152 96 91 19, +375 29 3311883;

e-mail: [email protected]

www.mercana.by

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмы ў Беларусі, якая дапамагала Ірану купляць ПЗРК у Кітаі1

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету1

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

Мост цераз чыгунку між Калеснікава і Ціміразева ў Мінску ўзводзяць дзень і ноч

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол7

ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране, Іран у адказ атакаваў амерыканскія базы ў рэгіёне

Сёння стартуе чэмпіянат свету па футболе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць