Грамадства

Беларусы завінаваціліся ЖКГ 32 мільярды

За дзевяць месяцаў гэтага года беларусы недаплацілі за камунальныя паслугі Br32 млрд. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела бухгалтарскага ўліку і фінансаў Міністэрства ЖКГ Андрэй Чэкан.

— 183 тысячы асабістых рахункаў маюць запазычанасць па аплаце камунальных паслуг на 1 кастрычніка, — расказаў спадар Чэкан. — 69% — гэта людзі, чыя запазычанасць не перавышае тры месяцы. Яны недаплацілі каля 5,8 млрд (прыкладна 18 працэнтаў ад агульнай сумы). Больш за ўсё грошай завінаваціліся людзі, чыя запазычанасць перавышае год. Гэта 22 тыс. рахункаў. Недаплата складае 19,1 млрд рублёў. Па суме недаплат лідзіруюць Магілёўская і Віцебская вобласці — 6 і 5,8 млрд адпаведна.

— У параўнанні з мінулым годам колькасць асабістых рахункаў з недаплатай зменшылася на 15 тыс., — адзначыў Андрэй Чэкан. — А сума недаплаты — 2,5 млрд.

Нагадаем, што ў выпадку запазычанасці за кожны дзень пратэрміноўкі ідзе пеня 0,3% ад сумы. Калі неплацяжы перавышаюць два месяцы, камунальныя службы маюць права спыніць аказанне паслуг: адключыць ваду, цяпло, каналізацыю і г.д. Праз паўгода неплацяжоў на вас могуць падаць у суд. І па рашэнні суда выселіць наймальніка жылля з кватэры. Уласнікаў жылля, згодна з заканадаўствам, выселіць не могуць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома8

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома8

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць