Спорт

У сезоне-2011 у вышэйшай лізе футбольнага чэмпіянату па-ранейшаму будзе 12 каманд

У 2011 годзе ў вышэйшай лізе футбольнага чэмпіянату краіны павінна застацца 12 каманд, якія зноў згуляюць у тры кругі.

Да такой думкі прыйшлі ўдзельнікі канферэнцыі для трэнераў і кіраўнікоў клубаў, што прайшла 22 лістапада ў Доме футбола, паведаміў на прэс-канферэнцыі па выніках мерапрыемства старшыня Беларускай федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас.

Паводле яго слоў, дыскусія ўзнікла толькі вакол фарміравання пар каманд у трэцім крузе, паколькі ў цэлым яны правядуць няроўную колькасць дамашніх і выязных матчаў. Большасць схіляецца да сляпога лёсавання, але ёсць прапанова выкарыстаць клубныя каэфіцыенты, зазначыў Нявыглас.

«Безумоўна, скарачэнне вышэйшай лігі да 12 каманд павысіла ўзровень чэмпіянату, тут нават разважаць няма пра што,

— сказаў кіраўнік федэрацыі. — Але не толькі адна гэтая мера садзейнічала павышэнню ўзроўню футбола. Нам бачыцца гэтая колькасць аптымальнай. Асноўнай прычынай скарачэння лігі быў недахоп адпаведнага ўзроўню гульцоў, з якімі можна трапляць у еўраспаборніцтвы. Гэтая праблема засталася, і ў гэтым няма сумненняў».

Для змяншэння нагрузкі на каманды, якія перш за ўсё гуляюць у еўракубках, прапаноўваецца вызначаць паўфіналістаў Кубка Беларусі за адзін матч, а не за два. Апрача таго, удзельнікі еўракубкаў атрымаюць права пачынаць новы розыгрыш кубка краіны не з першай стадыі.

Абмеркаванне пераходу на сістэму «восень-вясна» адкладваецца да 2013 года, калі ў кожным абласным цэнтры павінен будзе з’явіцца футбольны манеж. «Пакуль у нас няма інфраструктурных умоў для абмеркавання пытання», — сказаў Нявыглас.

Да канца 2011 года адносіны паміж клубамі і федэрацыяй будуць пераведзены з папяровай на электронную аснову. З гэтай мэтай БФФ супрацоўнічае з адным з прадпрыемстваў Парку высокіх тэхналогій.

Плануецца інтэнсіфікаваць працу з аматарамі футбола, паколькі, паводле слоў Нявыгласа, прафесійны ўзровень футбола стаў апярэджваць стварэнне нармальных умоў для балельшчыкаў.

Прапановы ўдзельнікаў канферэнцыі будуць вынесены на зацвярджэнне выканкама БФФ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі3

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Брэста паставяць гіганцкія вагі з незвычайнымі адзінкамі вымярэння2

«Не будзем звяртаць увагу на лімітрофаў». Юрась Зянковіч запусціў уласнае медыя, не ведаючы, што гэтаксама называецца сайт пазнякоўцаў15

Іменем Трампа назавуць дарогу ў Заходняй Сахары5

Беларусь стала галоўным экспарцёрам рапсавага алею ў Ізраіль7

Паўлу Міцкевічу, які з'ехаў з Беларусі яшчэ ў 2000-х, завочна прысудзілі пяць гадоў калоніі6

Зваршчык з Оршы загінуў на вайне. Жонка два гады білася за грабавыя — і ўсё ж выбіла іх9

На Гродна абрынулася моцная залева ВІДЭА2

У сталічныя крамы завезлі сападзілу. Колькі каштуе?4

Узбек прыляцеў працаваць у Беларусь, але не знайшоў тут працы. Вяртаўся дадому ён з дапамогаю дыпламатаў і на мыліцах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі3

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць