Грамадства11

Саннікаў: Заключэнне экспертаў АБСЕ па справе Алега Бябеніна неаб’ектыўнае

Заключэнне экспертаў АБСЕ па справе аб гібелі журналіста Алега Бябеніна неаб’ектыўнае. Такое меркаванне выказаў кандыдат у прэзідэнты Беларусі, лідар ініцыятывы «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, у камандзе якога працаваў Бябенін.

Як паведамлялася, у апублікаваным сёння заключэнні экспертаў АБСЕ сказана: вынікі ўскрыцця і рэчавыя доказы, сабраныя на месцы здарэння, «выразна сведчаць, што прычынай смерці стала самагубства праз павешанне». «Ацэнка і аналіз экспертаў такі, каб на падставе доказаў і даступнай для іх інфармацыі яны прыйшлі да высновы, што няма прычын думаць, што Бябеніна павесілі пасля смерці», — гаворыцца ў паведамленні АБСЕ.

«Не лічу гэта заключэннем па справе аб гібелі Алега Бябеніна, бо яны (эксперты) даследавалі паперы адной версіі і не мелі магчымасці даследаваць саму справу. Таму я лічу, што гэта зноў пачынаюцца нейкія палітычныя гульні, пра якія мы, напэўна, хутка даведаемся. Я буду займацца расследаваннем, бо гэта мой абавязак, і я ўпэўнены, што расследаванне будзе праведзена», — заявіў палітык.

Як адзначыў Саннікаў, эксперты наведвалі месца здарэння, але, паводле яго звестак, знаходзіліся там каля 15 хвілін. «Чамусьці ў справаздачы не гаворыцца, што месца здарэння не было апячатана ў ноч, калі знайшлі цела, ніякіх дадатковых экспертыз не праводзілася. Гэта значыць тут ідзе версія, якую мы чулі ад афіцыйных крыніц», — сказаў кандыдат у прэзідэнты.

Паводле слоў Саннікава, асабіста ён з экспертамі не размаўляў, але сябры і калегі, якія гутарылі з экспертамі, гаварылі аб сваіх сумненнях адносны афіцыйнай версіі смерці Бябеніна. «Але гэта таксама не адлюстравана ў заключэннях», — заўважыў палітык.

Каментары1

Цяпер чытаюць

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін2

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч звінаваціў лукашыстаў у этнацыдзе і назваў проціяддзе яму21

«Засцілайце ложак». Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка адкаментаваў звальненне Фёдарава метафарычна4

Каля 15% беларускіх пар цярпяць ад бясплоддзя2

Кіраўнік Мінска адказаў, ці застанецца Новая Баравая вёскай

Таленавітыя людзі таленавітыя ва ўсім. А што кажуць пра Сямёна Шарэцкага яго мемуары?12

Ад Прыпяці да Каўказа. Як сям’я з-пад Мінска падарожнічае на кэмперы

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей28

Францыя ўрэгулявала 400‑гадовую тэрытарыяльную спрэчку з Нідэрландамі1

Футболку Пеле з чэмпіянату свету 1958 года прадалі амаль за 5 мільёнаў даляраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін2

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць