Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў затрыманы Алесь Мілінец.
«Нас адмаўляюцца браць на Акрэсціна, — паведаміў „Нашай Ніве“ арыштаваны падчас Плошчы Алесь Мілінец. — Другія суткі сядзім у аўтазаку. Нас тут 31 чалавек. Кажуць, паперы належным чынам не аформленыя».
Самае прыкрае, што вязні ўжо другія суткі знаходзяцца без усялякай ежы і вады. Пакуль яны дакладна не ведаюць, дзе будуць адбываць пакаранне.
Першы раз Мілінец выйшаў на сувязь з «Нашай Нівай» каля 0.40 панядзелка, апошні раз — а 9.15 аўторка.
20 снежня суд Партызанскага раёна прысудзіў Алесю Мілінцу 12 сутак арышту.
У адным аўтазаку з ім знаходзяцца Леў Міхееў, Сяргей Варфаламееў, Сяргей Шышко, Вячаслаў і Віталь Мурашкевічы, Руслан Ігнатовіч, Сяргей Макашын. Імёны астатніх ён не назваў.
Аляксандр Лукашэнка назваў лічбу 639 затрыманых. Міліцыя статыстыкі не давала. Турма на Акрэсціна няздольна прыняць столькі вязняў.
-
400‑тысячны артыкул апублікаваны на сайце «Нашай Нівы». А пра што былі 300-тысячны, 200-тысячны, 100-тысячны?
-
А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам
-
Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як
Каментары