Свет22

Лідар Чарнагорыі сышоў у адстаўку пасля 20 год кіравання

Міла Джуканавіч кіраваў краем на розных пасадах з 1991 г.

Прэм’ер-міністр Чарнагорыі Міла Джуканавіч сыходзіць у адстаўку, не дапрацаваўшы двух месяцаў да 20-гадовай гадавіны прыходу ва ўладу. Джуканавіч вядомы як галоўны ідэолаг чарнагорскага лібералізму і ініцыятар аддзялення сваёй краіны.

Палітык акрамя таго выступіў за прызнанне незалежнасці Косава і дабіўся зацвярджэння заявак на прыняцце Чарнагорыі ў ЕС і НАТО. Ён упершыню стаў прэм’ерам у дзень свайго 29-годдзя, 15 лютага 1991 года. За дваццаць гадоў Джуканавіч тройчы паспеў пабываць прэм’ерам (1991–1998, 2003–2006 і з 2008 года), адзін раз прэзідэнтам (1998—2002 гг.) І адзін раз міністрам абароны (у 2006 годзе).

Пасля прыходу да ўлады Слабадана Мілошавіча, у 1997 г. абранага прэзідэнтам СРЮ, Джуканавіч узяў курс на паступовае размежаванне з суседам. Не валодаючы крышталёвай рэпутацыяй (яго падазравалі ў Італіі ў кантрабандзе цыгарэтаў, што расквітнела пры рэжыме аанаўскіх санкцый),

Джуканавіч змог наладзіць дыялог з заходняй супольнасцю.

Чарнагорыю практычна не закранулі бамбаванні авіяцыі НАТО ў 1999 годзе, якія вымусілі Мілошавіча вывесці войскі з Косава, а сама рэспубліка ўвяла на сваёй тэрыторыі ў абарачэнне спачатку нямецкую марку, а затым еўра, што выцеснілі дынар СРЮ. Пасля падзення Мілошавіча ў 2000 годзе, Джуканавіч настаяў на стварэнні «мяккай канфедэрацыі» (СРЮ была перайменаваная ў 2003 годзе ў Дзяржаўны Саюз Сербіі і Чарнагорыі), а ў 2006 годзе ініцыяваў і выйграў рэферэндум аб поўным падзеле дзвюх дзяржаў.

Джуканавіч абвясціў аб сваёй адстаўцы ў аўторак, меней тыдні праз пасля таго, як Брусэль афіцыйна зацвердзіў заяўку на ўступленне Чарнагорыі ў ЕС. «Я застануся на чале Дэмакратычнай партыі сацыялістаў, што азначае, што я працягну ўносіць сваю лепту ў росквіт Чарнагорыі», — заявіў палітык. Яго пераемнікам на пасадзе прэм’ера стане міністр фінансаў і віцэ-прэм’ер 34-гадовы Ігар Лукшыч.

Каментары2

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Усе навіны →
Усе навіны

Вячаслаў Даніловіч, які ганіў бел-чырвона-белы сцяг і хваліў Сталіна, стаў адным з кіраўнікоў Акадэміі навук9

Кот Лары на ганку Даўнінг-стрыт, 10 сустракае новага гаспадара ФОТАФАКТ6

Спакуснік з Каўказа пад выглядам «спецназаўца ГРУ» метадычна дурыў беларускую турыстку5

У беларускі ў пашпарце адарвалася палоска перад першай старонкай. Што кажуць у Дзяржпагранкамітэце

У постапакаліптычным вестэрне Guns of Eschaton будзе беларуская мова. Лакалізацыю прафінансавалі два беларусы3

Лідар Нікарагуа пасля 30 гадоў кіравання паабяцаў адмяніць выбары14

Месі вырашыў завяршыць кар'еру ў зборнай3

У Ліпецку пасля атакі УСУ ўзнік пажар на тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў

Юдзіт Полгар адмовілася ад прапановы стаць прэзідэнтам Венгрыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць