Грамадства

У пачатку 2011 года адчыніцца 2-гі будынак Гістарычнага музея

На першы квартал наступнага года ў Мінску запланавана адкрыццё першай чаргі другога будынка Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі (НГМ).

Пра гэта паведаміў 21 снежня ў Мінску на прэс-канферэнцыі пасля падпісання пагадення аб стратэгічным супрацоўніцтве паміж НГМ і кампаніяй Japan Tobacco International дырэктар музея Сяргей Вечар.

Паводле яго слоў, акрамя асноўнага будынка музея па вуліцы Карла Маркса, 12,

НГМ мае другі будынак на вуліцы Фрунзе, 19, — былы лячэбны корпус Мінскага вайсковага шпіталя, помнік архітэктуры класіцызму першай траціны XIX стагоддзя.

Гэты мураваны трохпавярховы П-падобны ў плане будынак плошчай прыблізна 7 тыс. квадратных метраў нагадвае палац, сказаў Вечар.

Згодна з праектам рэканструкцыі, прыстасаванне гэтага будынка пад музей разлічана на чатыры пускавыя чэргі; першая павінна быць здадзена прыканцы сакавіка — у пачатку красавіка наступнага года. Прычым гаворка ідзе не толькі пра завяршэнне будаўнічых работ, але і пра устаноўку аргтэхнікі, ахоўна-пажарнай сігналізацыі. офіснага і спецыяльнага складанага фондавага абсталявання, сказаў Вечар. Ужо рыхтуюцца тэндары на закупкі гэтай тэхнікі і абсталявання.

Як адзначыў дырэктар НГМ, здача першай чаргі будынка дазволіць перавезці амаль 80% усіх фондаў музея, якія налічваюць каля 400 тыс. адзінак захоўвання пісьмовых, выяўленчых і рэчавых матэрыялаў. Спачатку будуць перавезены і ўладкаваны асноўныя калекцыі, у тым ліку зборы каштоўных камянёў і металаў, зброі і абмундзіравання, сказаў Вечар.

На 2012 года запланавана здача усяго будынка, у якім будзе прадугледжана магчымасць шырокага доступу наведвальнікаў да фондаў музея.

Каментары

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя11

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча правярае атрыманае ад Беларусі папярэджанне аб магчымым тэракце3

Палітвязня, якога збілі да інваліднасці, прымушаюць працаваць у калоніі і змяшчаюць у ШІЗА1

Дзве галоўныя веламагістралі Мінска звяжуць праз «Паўночны Бераг»2

Як ствараўся фільм «Звычайны прэзідэнт». Успаміны Юрыя Хашчавацкага4

На Мінск абрынулася моцная залева з градам ВІДЭА1

Віцэ-мэр Жодзіна звольніўся, адпрацаваўшы роўна год8

Да пчаляра са Смалявіцкага раёна пчаліныя раі самі ляцяць проста ў вуллі1

У Крупскім раёне масава дохнуць краты. У чым прычына?5

Ва Украіне рыхтуюць законапраект, які дапаможа беларусам вырашыць праблему пратэрмінаваных дакументаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя11

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць