Улада22

«Газпром» знізіць цану на газ для Беларусі, толькі калі запрацуе АЭП

«Газпром» гатовы знізіць для Беларусі цану на газ толькі з 2012 года.

«Газпром» гатовы знізіць для Беларусі цану на газ толькі з 2012 года.

Цана на газ для Беларусі ў 2011 годзе складзе $ 230 за 1 тыс. кубаметраў, як і прадугледжана дзейным кантрактам, паведаміў у пятніцу намеснік старшыні праўлення "Газпрома" Валеры Голубеў. Гэты дакумент прадугледжвае прымяненне паніжальнага каэфіцыента да цаны расейскага газу: у 2010 годзе тысяча кубаметраў абыходзілася ў $ 187. Але з 1 студзеня 2011 года дзеянне каэфіцыента спыняецца, бо Беларусь на працягу некалькі месяцаў настойліва прасіла перагледзець ўмовы. Але «Газпром» на саступкі не пайшоў. «Беларусь не выказвае гарачага аптымізму па цане, -- прызнаў Голубеў. -- Аднак нельга кожны год пераглядаць кантракт па сваім жаданні».

«Газпром» гатовы знізіць цану на газ для Мінска толькі праз год. Па словах Голубева, кантракт на 2012 год будзе падпісвацца ўжо «на іншых прынцыпах, апісаных у пакеце дакументаў, звязаных са стварэннем Адзінай эканамічнай прасторы".

Цана не будзе роўная ўнутрырасійскай (поўны пераход на роўныя цэны для Расіі і Беларусі плануецца ў 2015 годзе), а будзе разлічвацца па формуле «сярэднееўрапейская цана мінус мыты і кошт транспарту».

Калі браць за аснову цану 2011 года, дык з улікам гэтага выліку цана для Беларусі можа знізіцца прыкладна да $ 200 за 1 тысячу кубаметраў.

Беларусь летась закупіла 21.100.000.000 кубоў расійскага газу, у 2010-2011 гадах, па прагнозах рынку, аб'ёмы закупак складуць каля 22.000.000.000 кубоў. Гэта значыць, у наступным годзе Беларусі давядзецца заплаціць прыкладна $ 5 млрд.

Калі спажыванне застанецца на тым жа ўзроўні, у 2012 годзе эканомія Беларусі складзе ўжо $ 600 млн.

А вось Латвія і Эстонія атрымаюць такую ж зніжку, як і Беларусь, не быўшы чальцамі АЭП, прычым на год раней.

Гэтыя краіны ўзялі на сябе абавязацельствы павялічыць закупкі да аб'ёмаў 2007 года, растлумачыў Голубеў. Зрэшты, краіны Балтыі плацяць за расійскі газ самую высокую цану, нагадвае кіраўнік East European Gas Analysis Міхаіл Карчомкін: «У трэцім квартале«Газпром»прадаваў ім газ па $342 за тысячу кубаметраў, тады як імпарцёры Германіі плацілі на сваёй мяжы каля $305». Так што, па словах Карчомкіна, краіны Балтыі застануцца самым прыбытковым для «Газпрома» рынкам нават пасля 15-працэнтнай скідкі.

Адзіная эканамічная прастора – гэта палітычны праект Пуціна, спроба рэанімаваць СССР у новым выглядзе.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны1

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы паехалі нараджаць у Аргенціну, каб дзіця не засталося без пашпарта. А потым вырашылі там застацца14

На карыбскім прыватным востраве ажаніўся найпапулярнейшы ютубер у свеце8

«Яндэкс Маркет» і Ozon пасля ўдараў па складах Wildberries таксама знялі з сябе адказнасць за страты тавараў пры атаках4

Каля Камянецкай вежы паставілі вялізны гаманец з пяцірублёвай купюрай6

Ураджэнец Беларусі ўвайшоў у топ-250 найбагацейшых амерыканскіх імігрантаў10

«Як такое магчыма ў 2026 годзе?» Беларуску абурыў вакзал у Баранавічах з лесвіцай без пандуса2

Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы24

У Ялце будуць даваць ваду толькі тры гадзіны на дзень5

Беларускі банкір узначаліў нацыянальную плацежную сістэму Узбекістана

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны1

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць