Культура77

У Беластоку прэзентавалі кнігу пра беларускую кухню

Гэта «Моц смаку» аўтарства Юрыя Качука.

Памяці продкаў, дабрабыту сучаснікаў, шчасцю нашчадкаў — такія словы чытаем на першай старонцы кнігі «Беларуская кухня. Моц смаку» аўтарства Юрыя Качука.

Прыгожа ілюстраванае выданне змяшчае шматлікія рэцэпты, якія аўтар, што жыве ў Зэльве, крапатліва збіраў шмат гадоў як у родным мястэчку, так і па-за яго межамі.

Як адзначае Юры Качук, каб прыгатаваць сапраўдную беларускую страву, трэба не толькі мець адпаведны настрой, але і думаць па-беларуску:

— Калі думаеш па-беларуску, калі з беларускіх прадуктаў усё гэта гатуеш, тады і атрымаецца беларускай страва.

Рэцэпты збіраліся і па Зэльве, і ў Наваградку. Шмат якіх рэцэптаў давялося мне адаптаваць са старадаўніх беларуска-ліцьвінскіх кніжак, адаптаваць да сучаснасці.

Я люблю, калі і жонка на кухні дапамагае, я без памочнікаў не магу абыйсціся, каму ж даверыць цыбулю рэзаць…

Пасля прэзентацыі выдання, якое адбывалася ў Беластоцкай кнігарні «Акцэнт», аўтар прапанаваў усім удзельнікам імпрэзы пачастунак — уласна прыгатаваны селядзец.

Варта адзначыць, што сродкі, атрыманыя ад распаўсюджвання кнігі «Беларуская кухня. Моц смаку»,

будуць выкарыстоўвацца дзеля ўпарадкавання месцаў масавых рэпрэсій у Курапатах.

Кніга выйшла ў Беластоку, у выдавецтве «Ортдрук». Гэта ўжо другое выданне аўтара, прысвечанае кулінарыі. Першае — «Традыцыйныя стравы Гродзеншчыны і Беласточчыны» выйшла ў суаўтарстве з аніматарам культуры Янінай Чыжэўскай.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі8

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі8

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць