Грамадства4949

Рада БНР прапанавала «жалезную заслону» для КДБ і АМАПу

Яна прапануе забарону на ўезд для супрацоўнікаў сілавых структур Беларусі і членаў іх сем’яў.

Рада БНР зьвярнулася да ўраду шэрагу краінаў з прапановай увесьці забарону на ўезд для супрацоўнікаў сілавых і праваахоўных структураў Беларусі і членаў іх сем’яў.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла заяву, у якой выказала «занепакоенасьць надзвычай брутальнымі нават для рэжыму Лукашэнкі рэпрэсіўнымі дзеяньнямі ў дачыненьні да актывістаў апазыцыі, палітычных і праваабарончых арганізацыяў, журналістаў незалежных сродкаў масавай інфармацыі, якія разгарнуліся ў Беларусі пасьля так званых прэзыдэнцкіх „выбараў“ 19 сьнежня і набываюць усё большы маштаб. Рэпрэсіі закранаюць ня толькі актывістаў, але і членаў іх сем’яў».

Рада БНР зьвяртаецца да ўрадаў краінаў Эўразьвязу, ЗША, Канады, Украіны, Турэччыны і Ягіпту з заклікам «забараніць уезд на тэрыторыю гэтых краінаў супрацоўнікам КДБ і іншых спэцслужбаў, сыстэмы міністэрства ўнутраных спраў, судоў і пракуратуры Рэспублікі Беларусь, а таксама членам іх сем’яў. Рада БНР разглядае вышэйназваныя структуры як рэпрэсіўны мэханізм, які скарыстоўваецца супраць актывістаў дэмакратычнай апазыцыі».

Рада БНР прапануе, каб гэтая «забарона на ўезд дзейнічала да моманту вызваленьня апошняга ў Беларусі палітычнага вязьня і скасаваньня усіх крымінальных і адміністрацыйных спраў у дачыненьні да асоб, якіх перасьледуюць за іх палітычную пазыцыю».

Каментары49

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску44

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Камянецкай вежы паставілі вялізны гаманец з пяцірублёвай купюрай6

Ураджэнец Беларусі ўвайшоў у топ-250 найбагацейшых амерыканскіх імігрантаў10

«Як такое магчыма ў 2026 годзе?» Беларуску абурыў вакзал у Баранавічах з лесвіцай без пандуса2

Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы24

У Ялце будуць даваць ваду толькі тры гадзіны на дзень5

Беларускі банкір узначаліў нацыянальную плацежную сістэму Узбекістана

Аб'явілі збор на развітанне са Святланай Курс. Яе хочуць пахаваць у Беларусі4

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску44

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць