Усяго патроху

У наступныя дні чакаецца пацяпленне (размова пра надвор'е)

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 5 студзеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на значнай частцы тэрыторыі, днём месцамі, у асноўным па паўночным усходзе, невялікі снег. У асобных раёнах туман, шэрань. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6–12°С,

пры праясненнях да мінус 15°С, днём мінус 3–9°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Ноччу невялікі снег, днём без істотных ападкаў. Слабы туман, шэрань. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7–9°С, днём мінус 4–6°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 6 студзеня ў асобных раёнах невялікі снег. Месцамі туман, шэрань, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 9–15°С,

пры праясненнях да мінус 18°С; днём мінус 5–12°С.

7 студзеня ноччу па заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі снег, мяцеліца, у заходніх раёнах мокры снег, які пераходзіць у дождж, галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 7–12 м/с, па паўночнай палове парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5–12°С, днём ад мінус 8°С па ўсходзе да плюс 2°С па захадзе краіны.

У Мінску 6 студзеня воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў, слабы туман, шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 11–13°С, днём мінус 7–9°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?2

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Усе навіны →
Усе навіны

Зідан узначаліў зборную Францыі

Без рахунку, без працы, без дакументаў. Як беларус ужо год жыве ў Грузіі пад пагрозай дэпартацыі4

Лукашэнка заявіў пра факты крышавання раскрадальнікаў паліва з боку сілавікоў8

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Сілавікі сталі больш маніторыць тыкток і трэдс6

У акупаваным Марыупалі пасля атакі дронаў загарэўся склад з палівам

Самы высокі прахадны ў БДУ склаў 395 балаў

Гібралтар адкрыў мяжу з Іспаніяй. Што гэта азначае для беларусаў і ці патрэбная цяпер брытанская віза2

Вячаслаў Даніловіч, які ганіў бел-чырвона-белы сцяг і хваліў Сталіна, стаў адным з кіраўнікоў Акадэміі навук11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?2

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць