Белстат падлічыў гандлёвы баланс краіны за 2010 год. У выніку экспарт тавараў склаў $25,2 мільярда, а імпарт — $34,9 мільярда. Такім чынам,
адмоўнае сальда знешняга гандлю склала $9,64 мільярда за год.Летась было мінус $7,26 мільярда.
Як заўжды, адмоўнае сальда фарміруецца перадусім праз гандаль з Расіяй. Экспарт беларускіх тавараў амаль удвая меншы за імпарт расійскіх тавараў — $9,8 мільярда супраць $18 мільярдаў.
Для параўнання, адмоўнае сальда знешняга гандлю з краінамі, якія не ўваходзяць у склад СНД, за год склала $2,6 мільярда.
-
Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу
-
«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах
-
«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку
Каментары