Грамадства22

Кандыдат эканамічных навук застаўся без працы праз палітыку

Выкладчыка Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання змусілі звольніцца па ўласным жаданні.

«У сярэдзіне навучальнага года дацэнты самі не звальняюцца. Бо ісці няма куды — усе штаты ўкамплектаваныя», – кажа кандыдат эканамічных навук Пятро Мігурскі.
І тлумачыць, што заяву на звальненне яго прымусілі напісаць. Ён быў даверанай асобай Уладзіміра Някляева.

Сп.Мігурскі сказаў, што з адміністрацыяй універсітэта было некалькі размоў наконт яго дзейнасці, пасля чаго ён звольніўся. Але прэтэнзій ні да рэктара ўніверсітэта, ні да дэкана эканамічнага факультэта не мае.

«Адміністрацыя — выканаўца загадаў іншых структур». Ён упэўнены, што загад сыходзіў з КДБ.
Менавіта супрацоўнікі гэтай структуры спрабавалі завербаваць выкладчыка. Але безвынікова.

Пятро Мігурскі баіцца, што працы ў Беларусі не знойдзе. Хіба толькі вартаўніком, на што ён сам не пойдзе. Таму не выключае магчымасці з’ехаць працаваць у іншую краіну.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне10

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Былога гукарэжысёра БТ асудзілі да калоніі пасля вяртання з Польшчы11

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп27

Трамп назваў сітуацыю з прыпыненнем дыскваліфікацыі Балагуна самым запамінальным момантам мундыялю1

Зяленскі пракаментаваў сённяшнія ўдары па складах Wildberries15

Украіна ўпершыню адказала на расійскія атакі на склады «Новай пошты» сіметрычнымі ўдарамі па хабах «Вайлдберыз». Падмаскоўны згарэў дашчэнту10

Былы ратавальнік МНС стаў фермерам і вырошчвае буякі4

Беларус выгрыз кватэру памерлай сваячкі ў Пецярбургу, хоць стаяў у шостай чарзе спадчыннікаў1

Выхавацеля вучылішча алімпійскага рэзерву з Мазыра асудзілі за замах на здраду дзяржаве3

«Тэлефануй бацьку, у мяне ўжо нерваў не хапае». Як абітурыенты штурмавалі ВНУ ў апошнія гадзіны прыёмнай кампаніі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне10

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць