Здарэнні

Беларуская і ўкраінская міліцыя выкрыла сетку вырабляльнікаў дзіцячай парнаграфіі

Супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі дапамаглі ўкраінскім калегам спыніць дзейнасць групы асоб, датычных да вырабу і распаўсюджвання праз інтэрнэт дзіцячай парнаграфіі.

Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі, для сваёй дзейнасці злачынцы выкарыстоўвалі сацыяльныя сеткі.

«Правяраючы аператыўную інфармацыю, мы наткнуліся на карыстальніка з уліковым запісам „Аляксей Юр’еў“. На яго інтэрнэт-старонцы ўбачылі наступную аб’яву: „Гатовы прадаставіць хлопчыкаў 12–17 гадоў для ўдзелу ў здымцы парнаграфічнага характару“. Крыху ніжай знаходзіўся ролік адпаведнага зместу, — паведаміў начальнік аддзела па супрацьдзеянні міждзяржаўнаму гандлю людзьмі МУС Дзмітрый Цаюн. — Тут жа былі размешчаны кантакты для заказаў: украінскі нумар тэлефона і адрас электроннай скрыні. Каб развеяць усе сумненні наконт датычнасці беларускіх грамадзян да гэтага, мы прадоўжылі праверку».

Хутка было ўстаноўлена, што пад псеўданімам Аляксей Юр’еў інфармацыю размясціў жыхар Нікалаева, які быў дырэктарам аднаго з дзіцячых дабрачынных фондаў. Пад прыкрыццём законнай прадпрымальніцкай дзейнасці мужчына вербаваў малалетніх хлопчыкаў для вырабу відэа і фатаграфій з іх удзелам.

Сабраныя матэрыялы былі перададзены ўкраінскім праваахоўным органам. Яны пазней устанавілі і затрымалі двух хаўруснікаў арганізатара — святара адной з рэлігійных сект і беспрацоўнага, якія, карыстаючыся бездапаможным станам малалетніх, разбэшчвалі іх. На гэты момант ужо ўстаноўлена 19 дзяцей, якіх прымушалі да ўдзелу ў вырабе порнаматэрыялаў.

Інтэрнэт-старонку на сацыяльным сайце закрылі. У выніку расследавання стала вядома, што ні сярод злачынцаў, ні сярод ахвяраў беларусаў няма. У дачыненні да затрыманых распачаты справы на падставе ч. 4 арт. 301 (увоз, выраб, збыт або распаўсюджванне парнаграфічных прадметаў) і ч. 3 арт. 153 (насільнае задавальненне палавой страсці ненатуральным спосабам) Крымінальнага кодэкса Украіны, за якія яны могуць атрымаць адпаведна да 10 і да 12 гадоў пазбаўлення волі.

На днях міністру ўнутраных спраў Беларусі Анатолю Куляшову прыйшоў ліст ад украінскага калегі Анатоля Магілёва з падзякай за дапамогу і супрацоўніцтва.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны17

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю19

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны17

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць