З Масквы. Блог Алеся Чайчыца77

На Другі падзел БНФ

З імаверным стварэньнем вэтэранамі Партыі БНФ «Беларускага Руху», мы атрымаем ужо чацьвёртую ці пятую арганізацыю ў сьпісе правакансэрватыўных партыйных рухаў, якія, падзяляючы тыя ж самыя каштоўнасьці і праграму, знаходзяцца ў жорсткай канкурэнцыі, а часам — адкрытым варагаваньні адна з адной

Прусакі, якія, карыстаючыся вобразам Віталя Рымашэўскага, павыпаўзалі з шчылін, як толькі патухла сьвятло і гаспадары сышлі з кухні, зрабіліся толькі прадвесьнікам вітка разлажэньня апазыцыі пасьля выбараў. Пасьля ўсіх мінулых скандалаў з найстарэйшым беларускім палітычным руху, дэ-факта другі раскол БНФ ужо нават не зьяўляецца навіной нумар адзін у інфармацыйных стужках.

Ідэйнымі нашчадкамі Беларускага Народнага Фронту сябе могуць лічыць многія сучасныя палітычныя арганізцыі: КХП-БНФ, Партыя БНФ, Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя.

Сярод кандыдатаў на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах умоўнымі «бэнээфаўцамі» можна было б назваць аж трох чалавек:
Кастусёва, Міхалевіча (былы намесьнік старшыні БНФ), Рымашэўскага (былы маладафронтавец) — без уліку падтрыманага вэтэранамі ПБНФ Саньнікава, падтрыманага Пазьняком Някляева і беларускамоўнага эсдэка Статкевіча.

Здаецца, словы «кансэрватыўна-хрысьціянская партыя» былі дададзеныя Зянонам Пазьняком да назвы ягонай часткі расколатага БНФ менавіта ва ўсьведамленьні таго, што сваёй першапачатковай мэты стары БНФ, наколькі можна было, дамогся і што трэба рабіць наступны крок у выбудаваньні ідэалягічнае плятформы, пашыраючы яе зьмест за межы беларускага адраджэньня і незалежнасьці.

Ляяльнасьць да беларушчыны, дэмакратыя і бел-чырвона-белы сьцяг перасталі быць унікальным ідэалягічным прадуктам, гэтыя каштоўнасьці падзяляе яўная большасьць палітычна-актыўнай грамадзкасьці і контрэліты
 — ад сацыял-дэмакратаў да правых лібэралаў, ад палітычных хрысьціян да ЛГБТ-руха.

Ад таго, што Беларускі Народны Фронт адыграў сваю гістарычную ролю і ад таго, што ўсе палітычныя рухі (і нават рэжым Лукашэнкі) прэтэндуюць на «беларускасьць» і «народнасьць», быў непазьбежны ягоны раскол ці паступовы заняпад, як тое было з народнымі фронтамі ў іншых былых рэспубліках ССР.

З імаверным стварэньнем вэтэранамі Партыі БНФ «Беларускага Руху», мы атрымаем ужо чацьвёртую ці пятую арганізацыю ў сьпісе правакансэрватыўных партыйных рухаў,
якія, падзяляючы тыя ж самыя каштоўнасьці і праграму, знаходзяцца ў жорсткай канкурэнцыі, а часам — адкрытым варагаваньні адна з адной. Шкоднасьць гэтага для беларускага права-цэнтрысцкага руху і для беларускай апазыцыі агулам — відавочная.

Недапушчальна, каб «другім БНФ» зрабілася АГП
(лібэральныя ідэалы якой якраз вымагаюць актыўнай папулярызацыі і тлумачэньня ў нашым постсавецкім грамадзтве) і каб разьбіральніцтвы ўнутры партыі выліліся ў драбленьне палітычнага прадстаўніцтва беларускіх лібэралаў. Кіраўніцтва АГП з аднаго боку пазбаўляе пасады партыйнага кандыдата Яраслава Раманчука за ягоныя дзеяньні ў дні пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, а з другога — робіць тое ж з актывістамі партыі, якія працавалі на іншых кандыдатаў, да каго прэтэнзій, як да Раманчука, якраз няма. Нешта ў гэтым ня так.

Перамены ў Беларусі і сузраваньне грамадзянскай супольнасьці — гэта як той брытанскі газон у анэкдоце. «Паліваць і стрыгчы, паліваць і стрыгчы — і так дзьвесьце гадоў», гэта доўгая і крапатлівая асьветніцкая і праваабарончая праца. Іншай апазыцыі мы ня маем, і патрэба яе еднасьці зрабілася банальным патрабаваньнем. Кожны скандал і канфлікт, кожная праява няздольнасьці апазыцыйных арганізацый да выпрацоўкі эфэктыўных кампрамісных рашэньняў працуе на карысьць дыктатарскага рэжыма, а не на карысьць дэмакратыі ў Беларусі. Ніхто не павінен на гэта забывацца.

Каментары7

Цяпер чытаюць

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін2

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч звінаваціў лукашыстаў у этнацыдзе і назваў проціяддзе яму21

«Засцілайце ложак». Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка адкаментаваў звальненне Фёдарава метафарычна4

Каля 15% беларускіх пар цярпяць ад бясплоддзя2

Кіраўнік Мінска адказаў, ці застанецца Новая Баравая вёскай

Таленавітыя людзі таленавітыя ва ўсім. А што кажуць пра Сямёна Шарэцкага яго мемуары?12

Ад Прыпяці да Каўказа. Як сям’я з-пад Мінска падарожнічае на кэмперы

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей28

Францыя ўрэгулявала 400‑гадовую тэрытарыяльную спрэчку з Нідэрландамі1

Футболку Пеле з чэмпіянату свету 1958 года прадалі амаль за 5 мільёнаў даляраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін2

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць