Усяго патроху44

Аднаўляецца цягнік Мінск — Рыга; уводзіцца Мінск — Архангельск, Гродна — Кіеў

І не толькі. Беларуская чыгунка арганізуе з мая новыя міжнародныя маршруты.

Беларуская чыгунка арганізуе з мая новыя міжнародныя маршруты.

Як паведаміла прэс-служба БЧ, рашэнне было ўзгоднена ў лютым у Калінінградзе на нарадзе ўпаўнаважаных прадстаўнікоў чыгуначных адміністрацый краін СНД і Балтыі.

Цягнікі пачнуць хадзіць з моманту ўвядзення летняга графіка руху — 29 мая. Плануецца арганізаваць цягнік фарміравання Беларускай чыгункі па маршруце Мінск — Архангельск (цераз Маскву) перыядычнасцю курсавання адзін раз на тыдзень. «Гэта дазволіць больш актыўна развіваць сацыяльна-эканамічныя сувязі Беларусі з паўночнымі рэгіёнамі Расіі», — зазначыла прэс-служба.

Маршрут руху цягніка Брэст — Чалябінск запланавана прадоўжыць да Караганды. Цягнік будзе курсаваць цераз Астану. Уводзіцца новы цягнік па маршруце Гродна — Кіеў — Сімферопаль. Плануецца, што ў летні перыяд ён будзе курсаваць да Сімферопаля, а ў зімовы — да Кіева.

На парытэтнай аснове з Латвійскай чыгункай павінны аднавіцца чыгуначныя зносіны Мінск — Рыга.

Апрача таго, запланавана арганізацыя хуткасных зносінаў Мінск — Вільня.

Час у дарозе плануецца скараціць з чатырох да трох гадзін.

Адпраўленне двух цягнікоў прадугледжана са сталіц Беларусі і Літвы ў зручны ранішні і вячэрні час. Для жыхароў прыгранічных тэрыторый плануецца ўвесці ў абарачэнне на парытэтнай аснове дзве пары пасажырскіх дызель-цягнікоў па маршруце Ліда — Вільня.

З улікам зацікаўленасці пасажыраў у бесперасадачных зносінах з Азербайджанам плануецца ўвесці ў абарачэнне бесперасадачаны вагон>Брэст — Баку. Таксама мяркуецца ўвесці бесперасадачны вагон Чыта — Мінск, які будзе абслугоўвацца расійскай Федэральнай пасажырскай кампаніяй.

Плануецца змяніць маршруты руху цягнікоў № 64/63 Мінск — Іркуцк, № 113/114 Новасібірск — Брэст і № 144/143 Брэст — Новасібірск. З уводам новага графіка гэтыя цягнікі будуць праходзіць цераз Маскву, Уладзімір, Ніжні Ноўгарад і Перм.

Зараз пасажырскія чыгуначныя зносіны звязваюць Беларусь з Амстэрдамам, Берлінам, Кёльнам, Варшавай, Прагай, Базелем, Варнай, Бухарэстам, Сафіяй, Венай, а таксама сталіцамі і адміністрацыйнымі цэнтрамі Расіі, Украіны, Літвы, Казахстана.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць