Навука і тэхналогіі11

Палова карыстальнікаў сацсетак хлусіць

І радзей за ўсё — пра палітычныя і рэлігійныя погляды.

Як сведчыць апытанне грамадскай думкі, праведзены ВЦИОМ, крыху больш за палову расійскіх карыстальнікаў хоць бы аднойчы размяшчалі няпраўду пра сябе ў сацыяльных сетках.

Найбольш схільныя да віртуальнай хлусні карыстальнікі ад 18 да 24 гадоў. Часцей за ўсё людзі скажаюць звесткі пра сваё імя і ўзрост (29% апытаных), сямейнае становішча (23%), знешнасць і захапленні (па 22%).

Крыху менш актыўна людзі паведамляюць няпраўду пра свае музычныя і мастацкія прыхільнасці (18%), узровень адукацыі і месца навучання, падарожжы (па 17%), месца жыхарства, месца працы і займаную пасаду, пакупкі і паслугі (па 15%), прафесію, сэксуальныя адносіны (па 14%), узровень даходаў і нацыянальнасць (па 13%). Радзей за ўсё ўдзельнікі сацыяльных сетак хлусяць пра свае палітычныя і рэлігійныя погляды (11 і 10% адпаведна).

Рэгістрацыя ў сацыяльных сетках пад выдуманымі імёнамі найбольш характэрная для мужчынаў — так робіць 33% з іх. Пры гэтым мужчынам больш уласціва паведамляць праўду пра свой узрост і сямейнае становішча. Акрамя таго, да прыдумляння сабе «нікаў» схільныя карыстальнікі, маладзейшыя за 35 гадоў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны9

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць