Улада11

На наступным тыдні АБСЕ раскажа пра беларускія выбары

Выніковы даклад міжнародных назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ аб прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі будзе апублікаваны ў пачатку наступнага тыдня.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе БДІПЧ АБСЕ.

У папярэднім заключэнні, абнародаваным 20 снежня ў Мінску, назіральнікі зазначылі, што выбары ў Беларусі па-ранейшаму не адпавядаюць стандартам АБСЕ.

«Прэзідэнцкія выбары паказалі, што Беларусі ўсё яшчэ трэба будзе прайсці значны шлях, каб пачаць адпавядаць сваім абавязацельствам у межах АБСЕ, хаця былі зроблены некаторыя канкрэтныя паляпшэнні», — гаварылася ў дакуменце.

Назіральнікі зазначалі, што дзень галасавання «быў азмрочаны затрыманнямі большасці кандыдатаў у прэзідэнты і соцень актывістаў, журналістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці».

«У той час як галасаванне ў дзень выбараў у цэлым атрымала станоўчую ацэнку, працэс значна пагоршыўся падчас падліку галасоў: паводле ацэнак назіральнікаў, амаль палова галасоў (пад назіраннем) падлічвалася дрэнна або вельмі дрэнна.
Гэта падарвала захады, якія былі зроблены для таго, каб палепшыць выбары», — заявілі назіральнікі АБСЕ.

Кіраўнік кароткатэрміновай місіі назіральнікаў АБСЕ і дэлегацыі ПА АБСЕ Тоні Лойд падкрэсліў, што «гэтыя выбары не змаглі даць Беларусі новы старт, у якім яна мела патрэбу». «Працэс падліку галасоў не быў празрыстым. Народ Беларусі заслугоўвае лепшага. У прыватнасці, цяпер я чакаю, што ўрад будзе адказваць за арышты кандыдатаў у прэзідэнты, журналістаў і праваабаронцаў», — сказаў Лойд.

У сваю чаргу кіраўнік доўгатэрміновай місіі назірання БДІПЧ АБСЕ Герт Хінрых Арэнc заявіў: «Я вельмі спадзяваўся, што гэтым разам мы зможам даць больш пазітыўную ацэнку. На жаль, гэта немагчыма ў святле недахопаў у падліку галасоў і жорсткага адказу ўладаў на ўчарашнія дэманстрацыі».

Пасол Арэнс заклікаў улады Беларусі захоўваць прыхільнасць абавязацельствам у межах АБСЕ і не спыняць дэмакратычныя рэформы, неабходныя для прывядзення выбараў у адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі.

Пры гэтым назіральнікі АБСЕ зазначылі, што падчас кампаніі ўсе кандыдаты ў прэзідэнты мелі магчымасць бесперашкодна данесці свае пасланні да электарату. Яны, у прыватнасці, маглі звяртацца да электарату наўпрост падчас двух тэледэбатаў і бясплатнага эфірнага часу, выдзеленага ім без цэнзуры, але ў абмежаваным аб’ёме.

Тым не менш дзейны прэзідэнт і астатнія кандыдаты спаборнічалі ў няроўных умовах, падкрэслілі назіральнікі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі7

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі7

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць