Навука і тэхналогіі99

Nokia ужо не найлепшая. Яе месца заняла НТС

Рынак мабільных тэлефонаў няўхільна змяняецца.
Калі раней фінская кампанія Nokia была бясспрэчным лідарам і менавіта ёй належала аўтарства ўсіх інавацый, то з павелічэннем папулярнасці смартфонаў тэлефоны фінскага вытворцы пачалі ўсё больш саступаць. Так, фіны пакуль робяць больш за усіх тэлефонаў. Але вялікае пытанне, ці яны па-ранейшаму найлепшыя.

16 лютага на Сусветным мабільным кангрэсе ў Барселоне, дзе абмяркоўваюцца найноўшыя дасягненні мабільнай індустрыі, тайваньская кампанія НТС Corporation атрымала найвышэйшую ўзнагароду мабільнай індустрыі — званне «Вытворца прыладаў года». Гэтая ўзнагарода была прысуджана кампаніі НТС Асацыяцыяй GSMA, якая з’яўляецца арганізатарам кангрэсу і якая прадстаўляе інтарэсы глабальнай мабільнай тэлекамунікацыйнай індустрыі ў 219 краінах свету.

Стаўшы лепшай у тройцы фіналістаў, сярод якіх былі Apple і Samsung, кампанія НТС атрымала заслужанае прызнанне за дасягненні 2010 года, які прайшоў пад знакам інавацый і папулярных прадуктаў HTC.

Па словах журы GSMA, «кампанія НТС дасягнула высокіх пазіцый, пачаўшы з нуля, прыйшоўшы на мабільны рынак са свежымі і інавацыйнымі ідэямі і цікавым партфоліо прылад на розных платформах. Усё гэта, а таксама папулярнасць мадэляў, іх якасць і кліенцкае абслугоўванне, і пацвярджае заслужаная ўзнагарода.

У гэтым годзе на Сусветным мабільным кангрэсе кампанія НТС зрабіла некалькі анонсаў, якіх з нецярпеннем чакалі ва ўсім свеце, і прадставіла сваю сенсацыйную навінку — планшэт HTC Flyer, а таксама тры новыя версіі самых папулярных і сучасных смартфонаў ад НТС — HTC Desire S, HTC Wildfire S і HTC Incredible S.

У Беларусі смартфоны і прылады HTC пакуль не атрымалі шырокага распаўсюджання. Магчыма справа ў тым, што тайваньскі вытворца амаль не мае ў сваёй лінейцы танных бюджэтных мадэляў ды і мабільны інтэрнэт не атрымаў шырокага распаўсюджання. Аднак гэта толькі справа часу. Магчыма, што ў кішэнях беларусаў апараты HTC неўзабаве заменяць такія прывычныя для нас «Нокіі», «Самсунгі» і «Соні-Эрыксаны».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны2

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Усе навіны →
Усе навіны

Эндзі Бёрнэм абвешчаны новым лідарам Лейбарысцкай партыі і зойме пасаду прэм'ера Вялікабрытаніі

Памятаеце Вайцяхоўскага з Баранавіч, які цішком вярнуўся праз камісію Шведа? Яго ўсё адно асудзілі8

Ключавы перамоўшчык ЗША з Лукашэнкам пакідае сваю пасаду3

Самае прыгожае слова ў свеце — з Новай Зеландыі. Што яно азначае?5

Дзяніс Майданаў пракаціўся па Віцебску на БМП7

Хто такі Z-блогер Ілля Рамясло, якога затрымалі за «фэйкі» пра расійскую армію?7

Новае трамвайнае кальцо ў Мінску. Вось як яно выглядае3

Клуб першай лігі падпісаў кантракт з футбалістам з ЗША1

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны2

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць