Грамадства11

Вольгу Бабкову ўзганародзяць за цуды і страхі ВКЛ, Сяргея Шапрана — за жыццяпіс Быкава

Сталі вядомыя імёны ляўрэатаў штогадовых прэміяў Беларускага ПЭН-цэнтру за лепшую кнігу 2010 году. Прэмія імя Францішка Багушэвіча прысуджаная Вользе Бабковай, а прэмія імя Алеся Адамовіча Сяргею Шапрану.

Вользе Бабковай прэмія імя Францішка Багушэвіча прысуджаная за кнігу эсэ-рэканструкцый «…І цуды, і страхі», якая выйшла летась у Менску ў выдавецтве «Логвінаў».

Гэта першая кніга спадарыні Бабковай. Аўтарка, аднак, добра вядомая чытачу, бо шмат друкавалася ў беларускай пэрыёдыцы і калектыўных зборніках. Кніга напісана ў форме эсэ, у якіх ўзнаўляецца побыт, норавы і дачыненьні беларусаў за часы Вялікага Княства Літоўскага. Сухія радкі гістарычных дакумэнтаў аўтарка напоўніла рэальным сьветам жыцьця тагачасных людзей.

Вось як Вольга Бабкова ўспрыняла навіну пра прысуджэньне ёй ганаровай прэміі.

«Увогуле, я канечне, зьдзівілася, таму што я заўсёды ведаю, што ёсьць безьліч людзей, якія робяць лепш за мяне, пішуць лепш, але, зразумела, прыемна ўсё роўна. Рэдка вяртаюся да перачытваньня ўласных старонак, але аднойчы я ўсё ж набралася сьмеласьці і перачытала кнігу вось так запар цалкам, і атрымала сама задавальненьне. І гэта для мяне было такім паказчыкам, што, напэўна, нейкі імпэт там усё ж такі ёсьць. Безумоўна, я не адыходзіла ад дакумэнтаў і таму яны мне дапамаглі. Толькі што я праз сябе гэта ўсё паспрабавала прапусьціць. Але ну хто ведае, што было дакладна, і калі б мы апынуліся чатырыста гадоў таму, ці пазналі б мы тое, пра што мы так упэўнена пішам. Хаця я не скажу, што я так упэўнена пісала, я асьцярожна пісала».

Прэмія імя Алеся Адамовіча прысуджаная Сяргею Шапрану, які склаў фундамэнтальны двухтомнік «Васіль Быкаў. Гісторыя жыцьця ў дакумэнтах, публікацыях, успамінах, лістах» (Менск — Гародня, 2009: Бібліятэка Бацькаўшчыны, Гарадзенская бібліятэка.)

Сяргей Шапран складаў кнігу пра Васіля Быкава ўсе тыя гады, як ня стала народнага пісьменьніка. Яму ў гэтай працы дапамагалі многія людзі, безь якіх, лічыць аўтар, не было б ні самой кнігі, ні прэміі за яе.

«Калі я даведаўся пра прысуджэньне гэтай прэміі, то мне ў галаве круцяцца толькі словы ўдзячнасьці тым, хто дапамагаў мне ў гэтай справе. Гэта ў першую чаргу, канечне, Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін, якія ўвесь той час, пакуль я працаваў над кніжкай, падтрымлівалі мяне. Словы ўдзячнасьці Ірыне Міхайлаўне Быкавай за магчымасьць працаваць з архівам Васіля Ўладзімеравіча. Удзячнасьць Згуртаваньню беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“ і ў прыватнасьці Алене Макоўскай і Ніне Шыдлоўскай і Паўлу Мажэйку зь яго Гарадзенскай бібліятэкай, бо бязь іх удзелу ў маім лёсе гэтай кнігі і дасюль магло б ня быць. Канечне, я хацеў бы прыгадаць яшчэ Натальлю Аляксандраўну Адамовіч, якая таксама дапамагала мне ў гэтай справе. І гэтая прэмія для мяне ўдвая сымбалічная, бо Алесь Адамовіч, як вядома, быў найбліжэйшым сябрам Васіля Ўладзімеравіча. І я думаю, што бяз гэтых усіх імёнаў, якія я прыгадаў, і якія не ўзгадаў цяпер, але якія ўсе ёсьць у гэтай кніжцы, бяз іх наўрад ці была б магчымая гэтая кніга пра Васіля Быкава і я не атрымаў бы без дапамогі гэтых людзей цяпер гэтую прэмію».

Ганаровыя ўзнагароды ляўрэатам будуць уручаныя 3 сакавіка ў Сусьветны дзень пісьменьніка.

Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у 1996 годзе, праз два гады пасьля сьмерці пісьменьніка і грамадзкага дзеяча на знак пашаны ягонага імя. Прэмія ўручаецца за найлепшую публіцыстычную кнігу году. За 15 год існавання прэміі ёй былі ўганараваныя каля 30 пісьменьнікаў, публіцыстаў, дасьледчыкаў літаратуры.

Прэмія імя Францішка Багушэвіча — штогадовая літаратурная прэмія Беларускага ПЭН-цэнтру. Заснавана ў 1994 годзе. Традыцыйна ўручаецца ў сакавіку (да Дня Волі) за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, якія спрыяюць абуджэньню пачуцьцяў гістарычнай самасьвядомасьці і нацыянальнай незалежнасьці чытачоў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома3

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

Літоўская сям'я пайшла ў грыбы і сустрэла ў лесе страуса16

У Мінску затрымалі расійскага арганізатара буйной махлярскай схемы з «папяровым ПДВ». Што за яна?1

Наваполацкі макрушнік палічыў, што калі Расія плаціць за забойствы ўкраінцаў, то трэба наймацца. Але прагадаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома3

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць