Літаратура1111

Лаўрэат «Глінянага Вялеса — 2010» — Уладзімір Някляеў

Прэміяй адзначана кніга «Кон. Вершы двух стагоддзяў», якая пабачыла свет у мінскім выдавецтве «Лімарыус».

Лаўрэатам літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» за 2010 прызнаны Уладзімір Някляеў. Прэміяй адзначана кніга «Кон. Вершы двух стагоддзяў», якая пабачыла свет у мінскім выдавецтве «Лімарыус».

Па словах старшыні аргкамітэта літаратурнай прэміі Алеся Аркуша, традыцыйна ў шорт-ліст выданняў трапляе пяць намінантаў на атрыманне прэміі:

— За 2010 год у шорт-ліст прэміі патрапілі кнігі: Міхася Андрасюка «Вуліца Добрай Надзеі», Леаніда Галубовіча «Сыс і калуары», Юрыя Станкевіча раман «П’яўка», Андрэя Хадановіча зборнік вершаў «Несіметрычныя сны» і зборнік вершаў Уладзіміра Някляева «Кон». Пасля з’яўлення шорт-ліста адбываюцца кансультацыі і апытанні экспертаў. На гэты раз, практычна ўпершыню, лаўрэат быў вызначаны без якіхсьці ваганняў — бо ўсе ў адзін голас казалі, што лаўрэатам мусіць быць Уладзімір Някляеў.

«На жаль, ёсць сумная традыцыя, што лаўрэатам становіцца аўтар, які знаходзіцца за кратамі. Так было ў свой час са Славамірам Адамовічам», — дадае Алесь Аркуш. Плануецца, што сёлетняе ўганараванне павінна адбыцца з удзелам Уладзіміра Някляева ў Полацку, і заснавальнікі прэміі спадзяюцца на яго хуткае вызваленне.

Літаратурная прэмія «Гліняны Вялес» заснавана ў 1993 годзе сябрамі Таварыства Вольных Літаратараў. Яна прысуджаецца за лепшую мастацкую беларускамоўную кнігу года. Лаўрэат атрымлівае сімвалічную ўзнагароду — гліняны стод апекуна мастацтва.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны18

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны18

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць