Музыка1818

Як гучыць N.R.M. без Вольскага

Музыкі выклалі ў адкрыты доступ новую песню «Аўтарадыё».

Музыкі выклалі ў адкрыты доступ новую песню «Аўтарадыё».

Упершыню яна прагучала падчас «Рок-Каранацыі», дзе гурт N.R.M. выступаў без вакаліста Лявона Вольскага.

Нагадаем, FM-станцыі«Аўтарадыё» анулявалі права на радыёвяшчанне ў сувязі з невыкананнем падпункта 1.3 пункта 1 артыкула 38 закона «Аб сродках масавай інфармацыі», што «выявілася ў невыкананні творчай канцэпцыі і распаўсюджванні ў эфіры інфармацыі, якая змяшчае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці».

Для ўсіх прыхільнікаў «Аўтарадыё» закрыццё станцыі стала непрыемнай нечаканасцю. «Скажу шчыра: я іншыя радыёстанцыі ніколі не слухаў, хоць і спрабаваў. І для мяне адсутнасць „Аўтарадыё“ — гэта сур’ёзная страта, — тлумачыць гітарыст N.R. M. Піт Паўлаў. — Неяк пасля закрыцця станцыі прыйшоў наш бубнач Алезіс Дземідовіч і прапанаваў напісаць песню пра „Аўтарадыё“. У нас ужо была гатовая мелодыя і аранжыроўка, а тэкст мы напісалі літаральна за хвіліны, пасля таго, як з’явілася ідэя».

Узяць удзел у запісе песні гурт прапанаваў праграмнаму дырэктару «Аўтарадыё» Ірыне Львовай.
«Гэта была нечаканая прапанова. Раней музычны вопыт у мяне быў, але гэта было даўно, таму праспяваць было вельмі хвалююча, — кажа Ірына. — Дзякуй вялікі N.R.M., што яны зрабілі такую песню. Нам цяпер важная любая падтрымка. Мы настроены пазітыўна».

* * *

«Аўтарадыё» — першая радыёстанцыя на тэрыторыі Беларусі, якая пачала вяшчанне пасля распаду СССР. Ад 1992 да 1995 гг. станцыя працавала толькі на частаце 67.7 УКХ, пасля чаго мела перапынак да лета 1999 года. Затым зноў вяла вяшчанне на названай частаце, а 4 снежня 2001 года была афіцыйна запушчана паралельная частата 105.1 FM. «Аўтарадыё» з’яўляецца адзінай у Беларусі прыватнай радыёстанцыяй, якая мае уласныя FM-перадатчыкі і антэну.

Спампаваць песню N.R.M. «Аўтарадыё» можна тут.

Каментары18

Цяпер чытаюць

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны3

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»23

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска2

У султана Брунея каля 7000 аўтамабіляў за 5 мільярдаў даляраў пыляцца ў сховішчах15

Мінскае «Дынама» перамагло «Нефтчы» ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый, хоць прайгравала 0:2

Беларусы паехалі нараджаць у Аргенціну, каб дзіця не засталося без пашпарта. А потым вырашылі там застацца14

На карыбскім прыватным востраве ажаніўся найпапулярнейшы ютубер у свеце8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны3

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць