У вёсцы Старое Сяло Жабінкаўскага раёна павесілася31-гадовая мясцовая жыхарка.
Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры раёна, цела жанчыны 3 сакавіка прыблізна ў 9.00 у гаспабудове ў двары дома знайшоў яе муж. Ён шукаў жонку, бо яна не прыйшла дамоў начаваць.
Паводле яго слоў, раней жонка рабіла спробы пакончыць жыццё самагубствам. Днём 2 сакавіка яна даслала яму на мабільны тэлефон паведамленне: «Даруй за ўсё».
У жанчыны засталіся двое малых дзяцей. Яна знаходзілася ў адпачынку па доглядзе за дзіцем.
Праверку па факце смерці жыхаркі Жабінкаўскага раёна праводзіць следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары