Усяго патроху

У Магілёве сабраліся маладыя акрабаты

У магілёўскім Палацы гімнастыкі 9–12 сакавіка праходзіць 6-ы міжнародны турнір юных акрабатаў «Кіндар сюрпрыз». Сёлета ў ім бяруць удзел прыкладна 150 спартсменаў з Расіі, Малдовы, Туркменістана, а таксама ўсіх рэгіёнаў Беларусі.

Пераможцы вызначацца ў старэйшай і малодшай узроставых катэгорыях. Апрача таго, акрабаты-пачаткоўцы атрымаюць прызы ў некалькіх спецыяльных намінацыях.

«Выступленні на найлепшай акрабатычнай арэне краіны выяўляюць маладых таленавітых спартсменаў, фарміруюць найлепшыя спартыўныя якасці дзяцей, а таксама адкрываюць дарогу ў вялікую спартыўную будучыню», — мяркуе галоўны суддзя спаборніцтваў Лілія Елісеева.

Звання «Кіндар турніру» будзе ўдастоены самы маленькі ўдзельнік, «Крошачкай-харошачкай» прызнаюць самага прыгожага ўдзельніка, прыз у намінацыі «Умка турніру» паводле традыцыі атрымае спартсмен з найвышэйшым сярэднім балам у агульнаадукацыйнай школе (штогод для перамогі ў гэтай намінацыі дзеці прывозяць свае дзённікі). Асаблівы акцэнт арганізатарамі турніру зроблены на ўшанаванне трэнераў-прафесіяналаў.

Першы турнір «Кіндар сюрпрыз» прайшоў у 2006 годзе. Упраўленне спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама сумесна са СДЮШАР «Багіма» заснавалі яго, каб адрадзіць у краіне цікавасць да спартыўнай акрабатыкі.

Паводле сцвярджэння арганізатараў, унікальнасць турніру ў тым, што ён з’яўляецца адзінай у свеце пляцоўкай для выступлення менавіта юных акрабатаў, якія пачалі спецыялізавацца ў гэтым відзе спорту.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць