Спорт22

Бернд Штанге хоча перамагчы Францыю, гульцы згодныя на нічыю

«Наша мэта — перамагчы ў заўтрашнім матчы, калі французы нам гэта дазволяць», — заявіў галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге на прэс-канферэнцыі 2 чэрвеня.

«У нас добры дух, я абсалютна ўпэўнены ў сіле сваіх гульцоў. Каманда максімальна матываваная і будзе змагацца да апошняга. Я магу адразу назваць вам дзясятак прыкладаў, калі каманды трэцяй-чацвёртай ліг выйгравалі ў грандаў», — сказаў нямецкі спецыяліст.

У той жа час зборную спасціглі чарговыя страты: траўміраваныя Вячаслаў Глеб і Дзмітрый Молаш (на матч з Францыяй дыскваліфікаваны, але мог згуляць з Люксембургам).

Паводле слоў Штанге, каманда не збіраецца адседжвацца ў абароне і будзе шукаць свой шанс у контратаках. «Трэба гуляць шчыльна, не даваць французам гуляць.

Калі яны заб’юць — адыграцца будзе цяжка», — падкрэсліў трэнер.

«Нам патрэбны баланс паміж рослымі і меней рослымі гульцамі, — адзначыў ён. — У французаў нямала гульцоў ростам 180–190 см, яны вельмі небяспечныя пры выкананні „стандартаў“. Таму нам нельга даводзіць справу да гэтага. Нам не перашкодзяць тры-чатыры высокія гульцы, але ў Беларусі з гэтым праблема».

Штанге выказаў апасенне, што на «Дынама» 3 чэрвеня не будзе аншлагу, «бо ў людзей у Беларусі хапае іншых праблем».

Сяргей Кісляк, які забіў пераможны мяч у вароты французаў у Парыжы, адзначыў, што сапернік стаў мацнейшы у параўнанні з восенню і ў Мінску будзе больш атакаваць. «Але думаю, што моманты ў нас будуць і імі трэба толькі скарыстацца», — сказаў футбаліст. Ён не пагадзіўся з меркаваннем трэнера зборнай Францыі Ларана Блана, які напярэдадні вылету ў Мінск заявіў, што па-ранейшаму лічыць незаслужаным паражэнне на «Стад дэ Франс».

Паводле слоў Кісляка, яго задаволіць нічыя з французамі, калі праз чатыры дні беларуская каманда выйграе наступны матч кваліфікацыі Еўра-2012 у Люксембурга.

Як заявіў абаронца Віталь Трубіла, нічыя са зборнай Францыі будзе поспехам, «але дома, пры сваіх балельшчыках, трэба гуляць на перамогу».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце9

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

У махляроў новая пастка для пенсіянераў: адмовіцца амаль немагчыма1

Як ідзе бізнэс у Валерыя Сахашчыка ў Польшчы14

Ці можна рабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту летам?

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка27

Ціханоўская перадала ліст патрыярху Варфаламею, які прыехаў у Літву4

Іранскую студэнтку, якую арыштавалі ў Мінску за каментары аб Іране, дэпартавалі з Беларусі9

62‑гадовую грамадзянку Украіны амаль год утрымліваюць на Акрэсціна без абвінавачвання4

У Крыме мясцовыя скардзяцца не толькі на дэфіцыт паліва, але і прадуктаў10

У Беларусі ўвялі ліміт на даўгі за мабільную сувязь: што гэта значыць для абанентаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце9

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць