У чацвер амбасада Італіі ў Беларусі зладзіла святочны прыём з нагоды Дня Рэспублікі. Прыём праходзіў на ўскрайку Мінска ў адным са спартовых клубаў. Павіншаваць італьянскіх дыпламатаў прыйшлі прадстаўнікі амаль усіх амбасад, акрэдытаваных у Беларусі, палітыкі, грамадскія дзеячы.
Афіцыйная частка была вельмі кароткай. З невялікай прамовай выступіў амбасадар Арнальда Абеці. І з некалькімі словамі ў адказ — намеснік міністра замежных справаў Беларусі Аляксандр Гур’янаў.
Падчас неафіцыйнай часткі спадар Арнальда Абеці адказаў на пытанні Еўрарадыё.
— Пэўны час таму Аляксандр Лукашэнка пагражаў тым, што з Беларусі будуць высланыя некаторыя дыпламаты краін ЕС з Беларусі. Ці прынялі вы гэтую пагрозу ў свой адрас? Напрыклад, праз тое, што не ўзялі ўдзелу ва ўскладанні вянкоў 9 траўня?
— На ўскладанні вянкоў 9 траўня амбасадары не прысутнічалі, таму што іх не запрасілі. Прынамсі, пэўную частку дыпламатычнага корпуса. Што да выказванняў спадара Лукашэнкі, то я, паважаючы яго пасаду, не буду іх каментаваць. У любым выпадку, калі следам за яго выказваннем будуць прынятыя некаторыя дзеянні, то зразумела, што адказнасць будзе на ім. І ні на кім іншым.
— Некалькі дзён таму з’явілася інфармацыя, што ў Беларусь можа прыехаць прэм’
— Гэтая інфармацыя ўзнікла праз памылку адваката Берлусконі. Бо ён назваў Беларусь замест Румыніі, замест Бухарэста. Што ж да верагоднасці візіту, то я б устрымаўся ад нейкіх прагнозаў. Але не думаю, што найбліжэйшым часам такі візіт магчымы. Неабходна памятаць, што Італія ў любым выпадку сябра і заснавальнік Еўрапейскага саюза.
— А як сябра і заснавальнік Еўрапейскага саюза Італія падтрымлівае пазіцыю некаторых краін ЕС, якія выказваюцца за пашырэнне санкцый супраць Беларусі?
— Італія займае вельмі выразную пазіцыю. Часткова гэтаму паспрыяў і я. Я ўпэўнены, што некаторыя рашэнні неабходныя, але дзверы для дыялогу павінныя заўсёды заставацца адчыненымі. І такім чынам усё, што можа перашкодзіць магчымаму дыялогу, Італія пастараецца да апошняга пазбягаць. Рашэнні, якія прымаюцца ў Брусэлі, прымаюцца на цэнтральным узроўні Еўрапейскага саюза. Такім чынам, адказнасць будзе на лідарах Італіі, якія павінныя будуць у пэўны момант, у залежнасці ад сітуацыі, прымаць пэўныя рашэнні.
— Вы працуеце ў Беларусі не вельмі даўно, але ці прымаеце блізка да сэрца тыя падзеі, якія тут адбываліся зусім нядаўна і адбываюцца цяпер?
— Я як дыпламат павінен устрымлівацца ад таго, каб выказваць меркаванні пра пэўныя падзеі. Але адну рэч я заўсёды казаў і буду паўтараць — я адчуваю сябе вельмі блізка да Беларусі і да яе народа.
— Час ад часу Вам даводзіцца сустракацца з беларускімі чыноўнікамі, прадстаўнікамі ўрада. І я ведаю, што вы імкняцеся наладзіць больш цесныя стасункі паміж нашымі краінамі. Што адказваюць нашы чыноўнікі на гэтыя памкненні? Што перашкаджае нашым краінам супрацоўнічаць?
— У мяне былі візіты ветлівасці, якія я рабіў розным прадстаўнікам беларускага ўрада. Падчас іх я заўсёды ясна і выразна паўтараў, што я хацеў бы дзейнічаць такім чынам, каб палепшыць якасць нашых стасункаў. Якія і так нядрэнныя. Але я адзін не змагу гэтага зрабіць. І прынцыповы адказ на мае словы заўсёды станоўчы. Зразумела, што часам прымаюцца іншыя рашэнні, якія не залежаць ад маіх суразмоўцаў. І часта гэтыя рашэнні змяншаюць волю да ўдасканалення тых стасункаў, якія мелі б тэндэнцыю да вырашэння ці больш паскоранага развіцця.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары