Спорт

Максім Мірны ўзняўся на трэцяе месца ў парным рэйтынгу АТП

33-гадовы беларускі тэнісіст Максім Мірны ўзняўся з шостага на трэцяе месца ў парным рэйтынгу АТП пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Францыі. Гэта найвышэйшы рэйтынг спартсмена пасля 23 ліпеня 2007 года.

Мірны быў лепшым парным тэнісістам свету з 9 чэрвеня па 7 верасня 2003 года, з 20 кастрычніка 2003 года па 1 лютага 2004 года і з 29 студзеня па 15 красавіка 2007 года.

Яго партнёр па пары Дэніэл Нестар (Канада) перамясціўся з трэцяга на чацвёртае месца. Летась Нестар таксама выйграў «Ралан Гарос» (з сербам Ненадам Зімонджычам), таму цяпер проста абараніў ачкі. Мірны год таму выбыў у 1/16 фіналу (гуляў з індыйцам Махешам Бхупаці), таму цяперашняя перамога дадала яму 1.910 ачкоў.

Вікторыя Азаранка апусцілася з чацвёртага на пяты радок у рэйтынгу ВТА, саступіўшы месца пераможцы «Ралан Гарос» На Лі. Кітаянцы Азаранка прайграла ў чвэрцьфінале.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?4

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Усе навіны →
Усе навіны

Зідан узначаліў зборную Францыі

Без рахунку, без працы, без дакументаў. Як беларус ужо год жыве ў Грузіі пад пагрозай дэпартацыі4

Лукашэнка заявіў пра факты крышавання раскрадальнікаў паліва з боку сілавікоў8

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Сілавікі сталі больш маніторыць тыкток і трэдс6

У акупаваным Марыупалі пасля атакі дронаў загарэўся склад з палівам

Самы высокі прахадны ў БДУ склаў 395 балаў

Гібралтар адкрыў мяжу з Іспаніяй. Што гэта азначае для беларусаў і ці патрэбная цяпер брытанская віза2

Вячаслаў Даніловіч, які ганіў бел-чырвона-белы сцяг і хваліў Сталіна, стаў адным з кіраўнікоў Акадэміі навук11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?4

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць