Меркаванні55

Аўтамабільная рэвалюцыя ў Мінску - відэа

Пратэст супраць росту цэнаў: у аўторак сотні аўтааматараў заблакавалі праспект Незалежнасці ў Мінску.

Пратэст аўтамабілістаў супраць падаражэння паліва перарос у выказванне агульнага незадавальнення сітуацыяй у эканоміцы.

7 чэрвеня мінскія аўтамабілісты зладзілі акцыю пратэсту супраць падаражэння паліва.

ДАІ і АМОН былі бяссільныя супраць соцень машын: на некалькі гадзін рух на цэнтральным праспекце сталіцы быў блакаваны.

Калона аўто з уключанай аварыйнай сігналізацыяй і сімволікай акцыі «Стоп бензін!» — выявай чалавечка, які «страляе» сабе ў скроню з запраўнага пісталета ці белай стужкай на антэне — расцягнулася ад Галоўпаштамта да Цэнтральнага ўніверсама. Насустрач ёй рухалася другая, што займала праспект між плошчамі Якуба Коласа і Перамогі.
Трэція групы аўтааматараў выехалі на праспект у раёне цырку. Кіроўцы спыняліся, утвараючы лакальныя заторы, падымалі капоты. Хто-ніхто ставіў на дахі аўто пустыя каністры або проста здымаў на мабільнік мора машын.

Крайнюю правую паласу праспекта Незалежнасці арганізатары акцыі — грамадская ініцыятыва «За аўто» — заклікала пакідаць вольнай для руху грамадскага транспарту. Не заўжды гэта ўдавалася. Аднак ніхто не перажываў: пасажыры выходзілі з аўтобуса і… апладзіравалі ўдзельнікам акцыі. Гледачоў сабраліся сотні: людзі махалі аўтамабілістамі, крычалі «Стоп бензін!»,
пасля пачалі «ахвяраваць» аўтамабілістам на паліва — на машыны пасыпаліся дробныя рублёвыя купюры. «Гэта ўжо не грошы, а фанцікі, за іх нічога не купіш!» — казалі яны.

Нашы рэпарцёры не зафіксавалі ніводнай негатыўнай рэакцыі.

На мост цераз Свіслач у знак падтрымкі з’ехаліся дзясяткі раварыстаў.
Салідарнасць аб’яднала дарожных «праціўнікаў».

Аўтамабілісты блакавалі міліцэйскія эвакуатары, якія спрабавалі адцягнуць машыны, што спыняліся. Дзе-нідзе даішнікі пад агульны смех спрабавалі адкаціць іх уручную. ДАІ дзейнічала без агрэсіі, АМОН бязмолстваваў. Каля крамы «Каравай» сумаваў незадзейнічаны аўтазак.

У натоўпе на тратуары ля ГУМа апынуліся замежнікі, мяркуючы па акцэнце, немцы. Яны спыталіся ў жанчыны, што стаяла побач з рэпарцёрам «НН»: што адбываецца? Жанчына адказала ім коратка: падаражэнне паліва. «Тут блізка рэзідэнцыя кіраўніка дзяржавы, — запыталіся немцы, — няўжо беларусы не баяцца пратэставаць?» — «Раней баяліся, бо жорстка разганялі, — сказала кабета, — але цяпер сітуацыя ў краіне такая, што страх знік».

«Давялі народ да крайнасці», — падсумавала яна.

Каментары5

Цяпер чытаюць

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін1

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Усе навіны →
Усе навіны

Каля 15% беларускіх пар цярпяць ад бясплоддзя2

Кіраўнік Мінска адказаў, ці застанецца Новая Баравая вёскай

Таленавітыя людзі таленавітыя ва ўсім. А што кажуць пра Сямёна Шарэцкага яго мемуары?12

Ад Прыпяці да Каўказа. Як сям’я з-пад Мінска падарожнічае на кэмперы

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей28

Францыя ўрэгулявала 400‑гадовую тэрытарыяльную спрэчку з Нідэрландамі1

Футболку Пеле з чэмпіянату свету 1958 года прадалі амаль за 5 мільёнаў даляраў2

Зяленскі расказаў пра знішчэнне расійскага самалёта Ту-95 у Саратаўскай вобласці1

Дзесяць гадоў таму дзве пары маладажонаў выпадкова сустрэліся на мосце ў Ваўкавыску. А цяпер знайшлі адны адных у сацсетках3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін1

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць