Грамадства1010

Мікалай Чаргінец: Мы адраджаем ідэі Купалы

У Менску адкрыўся зьезд праўладнага саюзу пісьменьнікаў. На ім выступілі Чаргінец, Рубінаў і Мацьвяйчук. Усе па-расейску.

Паведамляе БелТА:

Саюз пісьменнікаў Беларусі адраджае тыя ідэі і традыцыі, якія заклалі ў аснову пісьменніцкай арганізацыі Беларусі Янка Купала і Якуб Колас. Аб гэтым заявіў 22 снежня старшыня СПБ Мікалай Чаргінец, выступаючы ў Мінску на з’ездзе грамадскай арганізацыі.

Паводле слоў Мікалая Чаргінца, за год, які мінуў пасля стварэння Саюза пісьменнікаў Беларусі, колькасць яго членаў павялічылася амаль утрая і складае цяпер больш як 300 чалавек. Створана арганізацыйная структура СПБ, прычым не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах. Колькасць рэгіянальных аддзяленняў СПБ вагаецца ад 20 у Магілёўскай вобласці да 31 у Віцебскай і Гомельскай абласцях.

Мікалай Чаргінец асабліва адзначыў падтрымку, якую аказвае пісьменніцкай арганізацыі беларуская дзяржава. «Мы хочам рабіць добрыя кнігі і хочам, каб дзяржава нас у гэтым падтрымлівала», ‑ заявіў ён.

Кіраўнік СПБ падкрэсліў, што па віне кіраўніцтва папярэдняга беларускага Саюза пісьменнікаў дзейнасць нацыянальнай пісьменніцкай арганізацыі аказалася празмерна палітызаванай. «За апошнія 15 гадоў, скажам шчыра, літаратура па віне Саюза пісьменнікаў, і ў першую чаргу яго кіруючых вярхоў, стала своеасаблівым «востравам забыцця», дзе правілі баль праціўнікі прагрэсу, якія палохалі непрызнаннем дзяржаўнасці і забылі, што такое літаратура і творчасць у імя інтарэсаў народа», ‑ сказаў Мікалай Чаргінец.

У двухдзённым з’ездзе Саюза пісьменнікаў Беларусі прымаюць удзел 302 дэлегаты з усіх рэгіёнаў краіны. Таксама на з’езд прыбылі пісьменнікі і пісьменніцкія дэлегацыі з 11 краін, у тым ліку Балгарыі, Германіі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Сербіі, Сірыі, Украіны і Эстоніі. Прывітанне з’езду накіраваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. У рабоце пісьменніцкага форуму ўдзельнічаюць прадстаўнікі Адміністрацыі прэзідэнта, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў рэспублікі, замежныя дыпламаты.

З’езд СПБ завершыць работу 23 снежня.

Тым часам ад удзельнікаў стала вядома:

На зьезьдзе выступілі Мікалай Чаргінец, намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Анатоль Рубінаў, міністар культуры Ўладзімір Мацьвяйчук. Усе па-расейску. На зьезд даслалі таксама сотні курсантаў і сяброў БРСМ з сталіцы.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць