Грамадства1010

На штрафы за «Стоп-бензін» пайшло 8 кілаграмаў рублёў

Актывісты «За Аўто» заплацілі штрафы.

Актывісты інфармацыйна-асветнай установы «За Аўто» увечары 10 чэрвеня ў адным з мінскіх аддзяленняў «Беларусбанка» заплацілі за аштрафаваных удзельнікаў акцыі пратэсту «Стоп-бензін» васьмю кілаграмамі грошай.

Агульная сума штрафаў склала больш за 3,3 млн. рублёў. З іх 100 тыс. актывісты перадалі купюрамі наміналам 10, 20 і 50 рублёў — гэта выкладзеная ў пакет дробязь і заважыла каля васьмі кілаграмаў.

Людзі, што знаходзіліся каля касы, пачалі здымаць працэс прыёму і пераліку грошай на камеры мабільных тэлефонаў і фотаапараты, што не спадабалася супрацоўніцам банкаўскага аддзялення. Пасля беспаспяховых спробаў забараніць здымку і разысціся адна з супрацоўніц скарысталася «трывожнай кнопкай» і выклікала міліцыю.

Міліцыянеры, якія прыбылі ў банк праз некалькі хвілін, так і не зразумелі, чаму іх выклікалі. Яны заявілі, што ніякіх парушэнняў не бачаць, і праз некалькі хвілін пакінулі будынак. Пералік грошай доўжыўся 45 хвілін.

Студэнтка Алеся Макась, якая была аштрафаваная судом Цэнтральнага раёна Мінска на 15 базавых велічынь (525 тыс. рублёў), паведаміла, што «такое затрыманне было першы раз і першы раз далі штраф».

«Гэта вельмі прыемна, калі людзі падтрымліваюць, нават не столькі матэрыяльна, колькі маральна. Я не чакала, што столькі людзей адгукнецца, не была гатовая да салідарнасці такога маштабу», — сказала яна. Сваё пакаранне дзяўчына лічыць неабгрунтаваным, пасля гэтага здарэння падумвае больш актыўна выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю.

«Мяне ўжо даўно спрабуюць уцягнуць у розныя арганізацыі і партыі, але я неяк супраціўлялася. А цяпер думаю — трэба», — заявіла студэнтка.

Паводле слоў аштрафаванага Дзмітрыя Кавалгіна, акцыя салідарнасці паказала, што «народ у цяжкую хвіліну больш аб’ядноўваецца, раней такога не было».

Прынамсі, 1 млн. рублёў з рэшты сродкаў, сабраных грамадскасцю для аштрафаваных, актывісты «За Аўто» перададуць у дзіцячы дом, паведаміў дырэктар установы Арцём Шаркоў. Пасля канчатковага падліку сума сабраных грамадзянамі сродкаў перавысіла 5,2 млн. рублёў.

Шаркоў паведаміў, што астатнія грошы таксама могуць быць пераведзеныя на рахунак дзіцячага дома або будуць унесеныя ў «фонд» падтрымкі будучых «штрафнікоў».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй17

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля атакі па двух складах Wildberries маглі пацярпець да 15% складскіх плошчаў кампаніі4

МАК не плануе караць кіраўніцтва ФІФА праз адмену чырвонай карткі футбалісту зборнай ЗША1

Фінал чэмпіянату свету па футболе пакажуць у мінскім кінатэатры

«Была ў Егіпце 12 разоў, там не лепш». Беларусы расказалі, як адпачываюць у айчынных санаторыях

На даху Нацыянальнай бібліятэкі зладзілі вечарыну з відам на Мінск. Вось як гэта было ШМАТ ФОТА9

На дне Бодэнскага возера знайшлі карабель XV стагоддзя5

На могілках пад Мінскам заўважылі вялікую чараду буслоў ВІДЭА2

На праспекце Незалежнасці ў Мінску разабралі ўжо палову моста цераз Свіслач

«Кажуць, Смаленск не Беларусь, а потым я знаходжу дзённік мужа». Беларусы і рускія абмяркоўваюць беларускамоўны дзённік у расійскай школе40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй17

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць