Грамадства77

Супраць Ліпковіча крымінальная справа: за абразу дзяржаўнага сцяга

Блогер: Мяне больш хвалюе адсутнасць кефіру.

Стала вядома, што генеральная пракуратура завяла крымінальную справу па факце абразы дзяржаўнай сімволікі ў блогу Lipkovich.livejournal.com. Справа перададзеная ў ГУУС Мінгарвыканка.

Гаворка вядзецца пра графічныя выявы, якія былі змешчаны ў дзённіку 25 верасня 2010 года і 5 мая 2011. Гэта артыкул 370 КК «Абраза дзяржаўных сімвалаў». Паводле гэтага артыкула прадугледжаная санкцыя да аднаго года абмежавання волі.

Блогер Яўген Ліпковіч так выказаўся па справе.

«Ваенных злачынстваў я не здзяйсняў. Дзяржаўную сімволіку таксама не абражаў. Мяне больш хвалюе не гэта, а адсутнасць кефіру ў краіне».

Ліпковіч кажа, што пакуль не бачыў ніякіх пастановаў аб завядзенні крымінальнай справы. «Я толькі ўчора прыехаў з Літвы», — кажа ён.

Дарэчы, блога з назвай Lipkovich.livejournal.com больш не існуе. Цяпер пры наборы гэтага адраса адчыняецца старонка Lipkovichea.livejournal.com.

Нагадаем, што на мінулым тыдні блог Яўгена Ліпковіча ўнесены ў спіс абмежаванага доступу БелГІЭ і доступ да яго забаронены для дзяржструктур. Падставай для блакавання блога стаў нібыта «распаўсюд інфармацыі дэструктыўнага характару і здзек з дзяржаўнай сімволікі».

Каментары7

Цяпер чытаюць

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны1

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскае «Дынама» перамагло «Нефтчы» ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый, хоць прайгравала 0:2

Беларусы паехалі нараджаць у Аргенціну, каб дзіця не засталося без пашпарта. А потым вырашылі там застацца14

На карыбскім прыватным востраве ажаніўся найпапулярнейшы ютубер у свеце8

«Яндэкс Маркет» і Ozon пасля ўдараў па складах Wildberries таксама знялі з сябе адказнасць за страты тавараў пры атаках4

Каля Камянецкай вежы паставілі вялізны гаманец з пяцірублёвай купюрай6

Ураджэнец Беларусі ўвайшоў у топ-250 найбагацейшых амерыканскіх імігрантаў10

«Як такое магчыма ў 2026 годзе?» Беларуску абурыў вакзал у Баранавічах з лесвіцай без пандуса2

Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы24

У Ялце будуць даваць ваду толькі тры гадзіны на дзень5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны1

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць