Грамадства

У Мінску адкрыецца яшчэ адзін хоспіс для дарослых

15 лістапада на базе 11-й мінскай гарадской клінічнай бальніцы адкрыецца хоспіс для дарослых.

Як паведаміла намеснік галоўнага ўрача бальніцы Алена Грамыка, ён створаны паводле загаду камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама.

Паводле яе слоў,

хоспіс будзе прымаць анкалагічных хворых з тэрмінальнымі стадыямі чатырох раёнаў Мінска: Фрунзенскага, Маскоўскага, Кастрычніцкага і Цэнтральнага.
Задача хоспіса — палепшыць якасць жыцця пацыентаў з неспрыяльным прагнозам цячэння хваробы. Хворым будзе праводзіцца сімптаматычнае лячэнне і абязбольванне, калі гэта неабходна. Як адзначыла Грамыка, скарыстаць паслугі хоспіса можна будзе па накіраванні Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага дыспансера і іншых устаноў аховы здароўя.

Як паведаміла спецыяліст,

хоспіс на вуліцы Аўтадораўскай, 3а, зможа адначасова размясціць 30 пацыентаў.
У ім будуць працаваць урачы паліятыўнай дапамогі, медыцынскія сёстры і малодшы медыцынскі персанал, а таксама псіхолагі. Яны не толькі акажуць дапамогу пацыентам, але і падтрымаюць сваякоў, навучаць правільнаму догляду і зносінам з хворымі.

Будзе працаваць таксама выязная служба хоспіса, у склад якой увойдзе ўрач выязной брыгады і медыцынскія сёстры. Выязная служба зможа кансультаваць пацыентаў дома, медыцынскія сёстры акажуць неабходную дапамогу: апрацуюць пролежні, правядуць перавязкі, паставяць кропельніцы, увядуць прэпараты, якія палепшаць стан хворага.

Як адзначыла спецыяліст, дагэтуль у Мінску дзейнічаў толькі адзін хоспіс для дарослых з анкалагічнымі захворваннямі, размешчаны па вуліцы Стаханаўская, 19.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны2

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю15

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмы ў Беларусі, якая дапамагала Ірану купляць ПЗРК у Кітаі1

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету1

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

Мост цераз чыгунку між Калеснікава і Ціміразева ў Мінску ўзводзяць дзень і ноч

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны2

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць