Культура99

За фальсіфікацыю «Еўрафэсту» звольняць Баранава

«Неадкладна — не значыць, што сёння. Усё будзе так, як сказаў прэзідэнт. Не сумнявайцеся», — заявіў Давыдзька.

Выканаўчы прадзюсер тэлеканала «Беларусь-1» Дзмітрый Баранаў будзе звольнены, паведаміў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька.

«Я чакаю канкрэтнага распараджэння на паперы. І яно будзе», — сказаў Давыдзька, каментуючы распараджэнне Аляксандра Лукашэнкі на нарадзе 24 лютага неадкладна звольніць асоб, вінаватых у скажэнні вынікаў галасавання на Нацыянальным тэлевізійным музычным праекце «Еўрафэст».

«Неадкладна — не значыць, што сёння. Усё будзе так, як сказаў прэзідэнт. Не сумнявайцеся», — заявіў Давыдзька.

Ён не выключае, што акрамя Баранава будуць звольненыя і іншыя вінаватыя супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі.

Давыдзька таксама паведаміў, што працягвае працаваць спецыяльная камісія, якая «вызначае ступень віны ўдзельнікаў гэтых падзеяў». «Не хочацца, каб хтосьці агульна пацярпеў», — Белтэлерадыёкампаніі адзначыў старшыня. «Самае галоўнае, што справядлівасць перамагае, а мы займаемся падрыхтоўкай групы Litesound да «Еўрабачання», — дадаў ён.

Раней у інтэрв’ю парталу Interfax.by прадзюсер дырэкцыі музычных і забаўляльных праграм Белтэлерадыёкампаніі, прадзюсер «Еўрафэста» Анастасія Ціхановіч заявіла, што ў калектыве, які працуе над падрыхтоўкай да «Еўрабачання-2012», не вераць у тое, што Баранаў распарадзіўся фальсіфікаваць вынікі галасавання гледачоў.

«Гэта вельмі буйная падстава. Гэта не ўкладваецца ў галаве. Ніхто ў гэта не верыць», — заявіла Ціхановіч.

Раней на нарадзе з удзелам Лукашэнкі па выніках правядзення фіналу «Еўрафэсту» першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў заявіў, што змяніць вынікі галасавання гледачоў на «Еўрафэсце» распарадзіўся прадзюсер Дзмітрый Баранаў.

Пагаварыць з самім Дзмітрыем Баранавым журналістам пакуль не атрымоўваецца — яго тэлефон не адказвае.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі5

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Зянон Пазняк прыехаў ва Украіну ФОТАФАКТ91

У Латвіі прыбяруць дарожныя знакі, якія ўказваюць на Беларусь і Расію26

«Я нарэшце знайшла яго!» Як найлепшыя сябры выявілі, што яны — брат і сястра3

У Германіі мужчына «наняў» ChatGPT у якасці адваката. Яму ўдалося выйграць справу2

Буйны і прэстыжны Зальцбургскі фестываль адкрые прамовай Марыя Калеснікава10

У гандлёвым цэнтры заўважылі воцат па цане аўтамабіля2

Мінчанка прывезла ў чамадане з Занзібара гекона і шукае яму новы дом2

У наездзе на ЛГБТ-прайд у Берліне падазраюць 21‑гадовага ісламіста, яго шукаюць па ўсёй Германіі18

Сын беларускіх оперных спевакоў стаў чэмпіёнам свету па фехтаванні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі5

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць