Грамадства1414

«Экзотыка»: У Мінску створаць «беларускія кварталы»

Нароўні з кітайскім, катарскім і аманскім.

Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька ў інтэрв’ю «Советской Белоруссии».

«У горадзе ўзводзяцца кітайскі квартал, катарскі, аманскі. А ці не было ідэі стварыць асобны беларускі квартал — з рэстаранчыкамі нацыянальнай кухні, брэндовым крамамі?»
— запыталіся ў чыноўніка. Той падзяліўся планамі на будучыню гістарычнага цэнтра сталіцы.

«Такія куткі з'явяцца ў гістарычным цэнтры. Усе працы там павінны быць завершаны да 1 красавіка 2014 года. Менавіта ў гэтым раёне можна будзе купіць карціны нашых мастакоў, керамічныя вырабы.
Ужо да 9 мая ў памяшканні, дзе раней жыў мінскі губернатар, з інтэр'ерамі XIX стагоддзя, мы адкрыем першую чаргу галерэі Міхаіла Савіцкага, а да Дня горада яна запрацуе паўнавартасна. Прыкладна ў гэты ж час расчыніць перад наведвальнікамі дзверы трохзоркавая гасцініца на вуліцы Інтэрнацыянальнай. У гэтым годзе як публічнае месца запрацуе гарадская Ратуша.

У 2013-м у падсобных памяшканнях манастыра будзе ўведзены ў эксплуатацыю гасцінічны комплекс. Там у свой час спыняліся прыезджыя паслушнікі, купцы, рамеснікі. Частка вуліцы Камсамольскай ад Інтэрнацыянальнай да Нямігі ўжо ў гэтым годзе ператворыцца ў пешаходную. А ў 2014-м, магчыма, і вуліца Карла Маркса».

Глядзі яшчэ: Ладуцька: знос аўтавакзала «Маскоўскага» не стане стратай для горада

Каментары14

Цяпер чытаюць

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі3

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Колішнія ўладальнікі «Віталюра» пераключыліся на складскі бізнэс

«Людзі бачылі, што разбіраюць не дрэва, а парахно». Каталіцкі актывіст заступіўся за навагрудскіх манашак12

«Будавала кар'еру, каб цяпер сарвацца ў аграрны? Адназначна так!» Дэканы Горацкай акадэміі закахалі ў сябе сацсеткі17

У цэнтры Брэста паставяць гіганцкія вагі з незвычайнымі адзінкамі вымярэння2

«Не будзем звяртаць увагу на лімітрофаў». Юрась Зянковіч запусціў уласнае медыя, не ведаючы, што гэтаксама называецца сайт пазнякоўцаў15

Іменем Трампа назавуць дарогу ў Заходняй Сахары5

Беларусь стала галоўным экспарцёрам рапсавага алею ў Ізраіль7

Паўлу Міцкевічу, які з'ехаў з Беларусі яшчэ ў 2000-х, завочна прысудзілі пяць гадоў калоніі6

Зваршчык з Оршы загінуў на вайне. Жонка два гады білася за грабавыя — і ўсё ж выбіла іх9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі3

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць