Грамадства77

Саннікаў - фоты і відэа з вакзала

А 2.05 Саннікаў прыбыў на мінскі вакзал. Саннікава сустрэлі скандаваннем «Жыве Беларусь!» і «Наш прэзідэнт». Былі воплескі, бел-чырвона-белыя букеты і поціскі рук. Спаткаць яго прыйшлі каля 80 чалавек.

Сустрэча была вельмі кароткай. На пытанні Саннікаў адказваць адмовіўся. У тым ліку і на пытанне карэспандэнта «НН», ці сапраўды яму прапаноўвалі выехаць з Беларусі. «Усе адказы — заўтра, — сказаў Саннікаў. — Мая сям’я па-ранейшаму ў закладніках», — нагадаў ён. Адзінае, што ён удакладніў, — што ён напісаў прашэнне аб памілаванні 20 лістапада, а не пры канцы снежня, як паведамлялі лукашэнкаўцы.

За рулём машыны, якая прывезла Саннікава з Віцебска, быў тата Алеся Атрошчанкава, прэс-сакратара Саннікава ў часе прэзідэнцкай кампаніі.

Ірына Халіп не магла прыехаць сустрэць мужа на вакзал. Яна не мае права выходзіць з дому пасля 22-й вечара. Яе тэрмін яшчэ працягваецца.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні20

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

Паліцэйскі ведаў, што Расія не выдае сваіх грамадзян, але вымагаў $22 тысячы ў забойцы, які баяўся экстрадыцыі ў Беларусь1

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі20

Адна на 15 мільёнаў цяжарнасцей. У Аўстраліі нарадзіліся рэдкія аднаяйцавыя чацвярняты6

«Больш за год Святлана цяжка хварэла, але нават падчас хваробы не скардзілася» — Катынскі музей адгукнуўся на смерць Святланы Курс2

Былы зяць Шэймана мае ДНЖ у Літве. А якія бізнэсы ён вядзе?13

ДТЗ у Буда-Кашалеўскім раёне: адзін чалавек загінуў, сем пацярпелі

На месцы гібелі Ірыны Фарыён у Львове паставілі дзіўны помнік5

«Прачытаў 1596 кніг». Максім Знак пра турму, свабоду і ворагаў3

Кіроўца запытала ў «Беларуснафты», чаму на іх запраўках адсутнічаюць пракладкі — адказ кампаніі раз'юшыў беларусак32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні20

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць