Здарэнні11

Кіроўца «Kia», які кінуў сяброўку, што загінула, на месцы аварыі, арыштаваны

Трэцякурснік БДУ падстрыгся і сядзеў удома ў Наваполацку.

Нагадаем, гэты аўтамабіль у ноч з 4 на 5 красавіка ўрэзаўся ў слуп на пр. Незалежнасці ў Мінску. У выніку аварыі загінула маладая пасажырка. Кіроўца збег. У вышук быў абвешчаны трэцякурснік БДУ Арцём П. (1991 г.н.). У пятніцу яго ўдалося затрымаць, а сёння прынятае рашэнне пра яго арышт, паведаміў начальнік аддзела пракуратуры Мінска Ягор Дарожка.

Аварыя адбылася каля 2:15 ночы. Аўтамабіль рухаўся з боку МКАД у напрамку вул. Каліноўскага. Каля Маскоўскіх могілак ён урэзаўся ў слуп. Пасажырка 1992 г.н. загінула. Ратавальнікі толькі з дапамогай спецінструменту змаглі дастаць цела дзяўчыны (яно знаходзілася на пярэднім сядзенні).

Пошукі кіроўцы працягваліся паўтара тыдня. Паводле інфармацыі onliner.by, чамадан і сумкі, якія знаходзіліся ў аўтамабілі, належаць яму. Ён перабіраўся з аднаго здымнага жылля на іншае. Адразу пасля аварыі яго амаль атрымалася затрымаць. У месцы, куды ён адправіўся адразу пасля ДТЗ, пабывалі аператыўнікі, аднак там яго ўжо не было.

У выніку Арцём П. быў затрыманы ў мінулую пятніцу, у 16:05, у Наваполацку, дзе ён і жыве. Па словах супрацоўнікаў пракуратуры, малады чалавек пастрыгся. Пазнаць яго па фота было праблематычна.

— Ён не адмаўляе, што знаходзіўся за рулём Kia ў момант аварыі, — заўважыў Ягор Дарожка. — На пытанне, чаму хаваўся, адказвае: быў у шокавым стане. Цяпер высвятляецца, пры якіх абставінах здарылася ДТЗ. Да суда падазраваны будзе знаходзіцца пад вартай.

Каментары1

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць