Грамадства11

Мінчанцы, якая абараняе парк 40-годдзя Кастрычніка ў Мінску, пагражаюць міліцыя і КДБ

Мясцовыя жыхары занепакоеныя планамі па пашырэнні забудовы каля парку 40-годдзя Кастрычніка ў Мінску,

заявіла сябра ініцыятыўнай групы па абароне парку Людміла Гайкоўская 16 красавіка на прэс-канферэнцыі.

Яна нагадала, што з восені 2011 года грамадскасць актыўна выступала супраць высечкі дрэваў у парку 40-годдзя Кастрычніка, дзе плануецца будаваць гатэль «Пекін». Нягледзячы на падтрымку Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, ніякіх зменаў у праектнай дакументацыі гатэля не адбылося. Аднак улады абяцалі, што экалагічнае становішча ў раёне не пагоршыцца: каля парку будуць высаджаныя новыя дрэвы. Напрыклад, 2 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік заявіў, што побач будзе разбіты парк «у некалькі разоў большы» за парк 40-годдзя Кастрычніка.

Гайкоўская асцерагаецца, што гэтыя абяцанні выкананыя не будуць. Хоць новыя дрэвы сапраўды былі высаджаныя, саджанцы ўжо практычна ўсе вырваныя. Грамадскасці таксама стала вядома пра планы будаўніцтва ў раёне парку спартыўнага і забаўляльнага комплексаў. Адпаведна, не застаецца месца для абяцаных зялёных насаджэнняў. Мясцовыя жыхары асцерагаюцца, што яны так і не атрымаюць неабходнай інфармацыі пра планы забудовы каля парку, адзначыла Гайкоўская.

Больш за тое, актывістка паведаміла, што ў сувязі з дзейнасцю ў абарону парку ёй двойчы пагражалі прадстаўнікі міліцыі і КДБ, апошні раз — 14 красавіка.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Усе навіны →
Усе навіны

Вячаслаў Даніловіч, які ганіў бел-чырвона-белы сцяг і хваліў Сталіна, стаў адным з кіраўнікоў Акадэміі навук9

Кот Лары на ганку Даўнінг-стрыт, 10 сустракае новага гаспадара ФОТАФАКТ6

Спакуснік з Каўказа пад выглядам «спецназаўца ГРУ» метадычна дурыў беларускую турыстку5

У беларускі ў пашпарце адарвалася палоска перад першай старонкай. Што кажуць у Дзяржпагранкамітэце

У постапакаліптычным вестэрне Guns of Eschaton будзе беларуская мова. Лакалізацыю прафінансавалі два беларусы3

Лідар Нікарагуа пасля 30 гадоў кіравання паабяцаў адмяніць выбары14

Месі вырашыў завяршыць кар'еру ў зборнай3

У Ліпецку пасля атакі УСУ ўзнік пажар на тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў

Юдзіт Полгар адмовілася ад прапановы стаць прэзідэнтам Венгрыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць