18 красавіка днём у кватэру Маргарыты ўварваліся невядомыя.
Маргарыта Лавышык знайшлася ў ІЧУ на Акрэсціна.У турме разам з ёй апынулася і яе сяброўка Крысціна Кумейка. Там іх трымаюць да суду, які мае адбыцца сёння. Пакуль невядома, што ім інкрымінуюць. Найчасцей затрыманых «за палітыку» вінавацяць у дробным хуліганстве.
18 красавіка днём у кватэру, дзе Маргарыта пражывае разам са сваёй сяброўкай Крысцінай, уварваліся невядомыя.Маргарыту, якая ў гэты час акурат размаўляла па скайпе з Вячаславам Дыянавым, схапілі і вывезлі. Хлопец у нявыключаным скайпе чуў усё гэта.
Асабістыя дадзеныя дзяўчыны нідзе не публікаваліся. У сацсетцы яны выкарыстоўвала выдуманае імя і фота.
Сам Дыянаў у Фэйсбуку назваў затрыманне «асабістай помстай яму».
Дыянаў быў адным з каардынатарам смелых Маўклівых Пратэстаў улетку 2011 года.Тады тысячы людзей у дзясятках гарадоў Беларусі выходзілі на цэнтральныя плошчы гарадоў у знак пратэсту супраць дыктатуры Лукашэнкі. Упершыню за апошнія 20 гадоў пратэсты набылі маштабнасць не толькі ў Мінску, але і ў абласных цэнтрах. Пратэсты пайшлі на спад толькі пасля таго, як улады пачалі масава затрымліваць і збіваць удзельнікаў. Затрымана было не менш за 1500 чалавек.
Дыянава з нянавісцю ўзгадваўся ў дакументах спецслужбаў і выступе Лукашэнкі.З’явіліся сведчанні, што КДБ вербавала агента, які б запусціў траян у ноўтбук хлопца.
Вячаслаў Дыянаў мае палітычны прытулак у Польшчы, ягоная дзяўчына жыла ў Мінску.
Каментары