Літаратура2020

«А гэта — месца, дзе нас збіваюць пасля выбараў»

Нямецкі пісьменнік напісаў раман пра Беларусь «Кастрычніцкая плошча».

43-гадовы нямецкі пісьменнік Марцін фон Арндт напісаў раман «Кастрычніцкая плошча» (2012).

Дзеянне ў рамане, дзе скрыжаваліся дэтэктыўная, любоўная і палітычная сюжэтныя лініі, разгортаваецца ў Беларусі.
У цэнтры кнігі — беларуска-венгерская сям’я з досыць разгалінаваным генеалагічным дрэвам і неўпарадкаванымі сэксуальнымі сувязямі.
Беларусь вачыма галоўнага героя Васіля гэта: глухая правінцыя з мужчынамі-алкаголікамі і жанчынамі, што любяць гуляць у карты; вывучэнне роднай мовы як замежнай; кпіны з прэзідэнта, які «па волі Ўсявышняга ўзяў усё кепскае з сацыялізму і капіталізму, старанна змяшаў і назваў гэта Беларуссю»; безвыніковыя спрэчкі «тутэйшых» з сябрамі-апазіцыянерамі; адсутнасьць планаў і перспектываў.

Як даводзіць сам аўтар, жыцьцёвая пазіцыя Васіля, ягоныя стома і расчараванне, уласцівыя многім маладым мужчынам з розных краінаў Усходняй Еўропы. Сам аўтар нарадзіўся ў Венгрыі, а ў Беларусі быў двойчы. Напачатку 1990-х краіна ўразіла Марціна фон Арндта атмасферай эйфарыі — ён наведаў Беларусь, якая толькі што атрымала незалежнасць, разам са сваім музычным гуртом. Другім разам літаратар завітаў да нас у 2008 годзе, і зноў быў шакаваны — на гэты раз тым, што не пазнаў краіну. Тады Марцін меў стасункі не толькі з беларускімі апазіцыянерамі, але і са спецслужбамі РБ, якія звярнуліся да яго наўпрост на роднай мове, кораценька, без ціску, паведаміўшы, што ведаюць, хто ён і адкуль.

Штуршком да напісання кнігі стала фраза, пачутая ад беларуса.
Малады апазіцыянер, які знаёміў Марціна з Мінскам, прамовіў мімаходзь: «А вось гэта — месца, дзе нас перыядычна збіваюць пасля выбараў». Марцін на ўсё жыцьцё запомніў словы беларускага сябра і інтанацыю, з якой яны былі прамоўлены.

Нямецкія крытыкі станоўча адгукнуліся на раман «Кастрычніцкая плошча»: яны палічылі ўдалым спалучэнне камічнага і трагічнага, а таксама адзначылі выдатны палітычны складнік і трывалы дэтэктыўны сюжэт кнігі.

Тое, што для замежнікаў ёсьць цікавая сучасная літаратура, для беларусаў — штодзённая гаркавая рэчаіснасьць.

Каментары20

Цяпер чытаюць

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне16

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуюць кавуны, дыні і ягады на «Экспабеле» — агляд цэн1

Зяленскі разглядае замену Сырскага10

Былога гукарэжысёра БТ асудзілі да калоніі пасля вяртання з Польшчы11

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп27

Трамп назваў сітуацыю з прыпыненнем дыскваліфікацыі Балагуна самым запамінальным момантам мундыялю1

Зяленскі пракаментаваў сённяшнія ўдары па складах Wildberries16

Украіна ўпершыню адказала на расійскія атакі на склады «Новай пошты» сіметрычнымі ўдарамі па хабах «Вайлдберыз». Падмаскоўны згарэў дашчэнту10

Былы ратавальнік МНС стаў фермерам і вырошчвае буякі5

Беларус выгрыз кватэру памерлай сваячкі ў Пецярбургу, хоць стаяў у шостай чарзе спадчыннікаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне16

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць