А на сёння абвешчана штармавое папярэджанне праз вялікую гарачыню.
У дзённыя гадзіны па паўднёвым захадзе краіны тэмпература паветра месцамі дасягне +30°С, паведамляе сайт Рэспубліканскага гідраметэацэнтра.
Так, у Брэсце начная тэмпература складзе плюс 14—16°C, дзённая 28—30°C.
У Віцебску ноччу чакаецца плюс 9—11°C, днём 16—18°C.
У Гомелі начная тэмпература будзе вагацца на ўзроўні 14—16°C цяпла, днём прагназуецца 24—26°C.
У Гродне ноччу прагназуецца плюс 13—15°C, днём 26—28°C.
У Магілёве ноччу будзе 11—13°C, днём плюс 20—22°C.
У Мінску ноччу чакаецца 12—14°C, днём 23—25°C.
Ва ўсіх абласных цэнтрах ападкаў не прагназуецца. Толькі ў Віцебску ноччу магчымы кароткачасовы дождж з навальніцай.
У полі павышанага атмасфернага ціску і вельмі цёплых паветраных мас тэрыторыя Беларусі будзе заставацца нядоўга.
Ужо 1 мая надвор'е пачне вызначаць халодны атмасферны фронт, які змяшчаецца з Латвіі.Чакаецца няўстойлівае і ветранае надвор'е, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца на ўзроўні 9—16°С,
днём слупок тэрмометра не перавысіць 14—21°С.Толькі на поўдні Беларусі будзе па-ранейшаму вельмі цёпла, ад 22 да 26°С.
Каментары