Гродна, вул. Будзённага, 48.
Калектыў кніжнай серыі «Гарадзенская Бібліятэка» і аўтары маюць гонар запрасіць вас у сераду 2 мая на першую і адзіную публічную прэзентацыю кніг «Гарадзенскай Бібліятэкі»: «Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада» і «Біяграфія гарадзенскіх вуліц».
На прэзентацыі запланаваныя выступы аўтараў выданняў, а таксама дыскусія пра перспектывы і магчымасці захавання спадчыны гістарычнага цэнтра Гродна.
Пачатак прэзентацыі: 19.00 у сераду 2 мая, па адрасе - Гродна, вул. Будзённага 48а (зала ва ўнутраным дворыку). Уваход вольны. Увага! Колькасць кніг абмежаваная!!!
Каментары