Усяго патроху

Спрашчаюцца прынцыпы заключэння шлюбу

Указам прэзідэнта ад 23 ліпеня № 330 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя ўказы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» прыведзены ў адпаведнасць з Кодэксам аб шлюбе і сям’і асобныя прававыя нормы.

Паводле звестак прэс-службы кіраўніка дзяржавы, законам ад 7 студзеня 2012 года ў Кодэкс аб шлюбе і сям’і былі ўнесены змяненні і дапаўненні. У сувязі з гэтым указ прыводзіць у адпаведнасць з кодэксам асобныя палажэнні Консульскага статута Беларусі, зацверджанага ўказам прэзідэнта ад 19 лютага 1996 года № 82.

У адпаведнасць з кодэксам прыводзяцца палажэнні ўказа прэзідэнта ад 12 чэрвеня 2006 года № 385 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні працы органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану».

Прыводзяцца ў адпаведнасць палажэнні пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага ўказам ад 26 красавіка 2010 года № 200.

У выніку карэкціроўкі «выключаны нормы, якія ўстанаўліваюць неабходнасць падавання пры рэгістрацыі нараджэння дзіцяці дагавора сурагатнага мацярынства».
Гэта звязана з тым, што інфармацыя аб тым, што маці дзіцяці з’яўляецца жанчына, якая заключыла дагавор сурагатнага мацярынства, утрымліваецца ў медыцынскай даведцы аб нараджэнні.

Пры рэгістрацыі шлюбу па месцы жыхарства бацькі асобы, які браў шлюб, выключана неабходнасць падавання дакумента, што сведчыць асобу такога бацькі.

Зараз кодэксам прадугледжана рэгістрацыя шлюбу любым органам ЗАГС па выбары асоб, якія бралі шлюб.

Пералік таксама дапоўнены працэдурай скасавання шлюбу органамі ЗАГС. Гэта робіцца ў сувязі з даваннем кодэксам з 1 студзеня 2013 года органам ЗАГС права скасоўваць шлюб пры наяўнасці згоды мужа і жонкі, якія не маюць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчкі аб маёмасці.

Указ набывае моц 24 ліпеня, за выключэннем палажэнняў, што датычацца скасаванні шлюбу органамі ЗАГС, якія набываюць моц 1 студзеня 2013 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?1

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?

Усе навіны →
Усе навіны

Спакуснік з Каўказа пад выглядам «спецназаўца ГРУ» метадычна дурыў беларускую турыстку5

У беларускі ў пашпарце адарвалася палоска перад першай старонкай. Што кажуць у Дзяржпагранкамітэце

У постапакаліптычным вестэрне Guns of Eschaton будзе беларуская мова. Лакалізацыю прафінансавалі два беларусы3

Лідар Нікарагуа пасля 30 гадоў кіравання паабяцаў адмяніць выбары13

Месі вырашыў завяршыць кар'еру ў зборнай2

У Ліпецку пасля атакі УСУ ўзнік пажар на тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў

Юдзіт Полгар адмовілася ад прапановы стаць прэзідэнтам Венгрыі1

Трамп увёў 50‑працэнтныя пошліны на шэраг тавараў з Канады1

Эль-Ніньё пакідае свет без хамсы. Чаму ж тады даражэйшымі могуць стаць ласось і крэветкі?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?1

Новым галоўнакамандуючым УСУ стаў генерал-маёр Міхаіл Драпаты. Чым ён вядомы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць