Сёлета ў комплексе «Студэнцкая вёска», які будуюць у раёне праспекта Дзяржынскага, будуць здадзеныя два новыя інтэрнаты.
У адзін з іх заселяць студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, у другі — навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Кіраўніцтва БДУІРа называе гэта «ўнікальным падарункам» для моладзі.
— Гэта ўнікальны падарунак для ўсіх студэнтаў і асабліва для першага курса, — адзначыў рэктар БДУІР Міхаіл Батура падчас наведвання інтэрната, разлічанага на 969 месцаў.
Як паведамляе сайт ВНУ, спачатку плануецца пасяліць самых адораных бюджэтнікаў, затым пераважна платнікаў.
Кожны з блокаў у новым інтэрнаце прызначаны для пражывання пяці чалавек: трох у адным пакоі і двух — у другім. Для камфорту — кухня з электрычнай плітой і лядоўняй, туалетны і душавы пакой. На кожным паверсе можна будзе займацца рознымі відамі спорту, самападрыхтоўкай. Таксама ў інтэрнаце будзе абсталяваная сталоўка на 60 месцаў і пральня з дзесяццю прафесійнымі пральнымі машынамі. Прадугледжваюцца пандусы і пакоі павышанай камфортнасці на першым паверсе. Да моманту здачы мае адкрыцца станцыя метро «Пятроўшчына».
— Міністэрства адукацыі сабрала дадзеныя па кожным ВНУ аб забяспечанасці іншагародніх студэнтаў месцамі ў інтэрнатах. І мы, на жаль, апынуліся ў ліку найменш забяспечаных сярод мінскіх ВНУ, — пракаментаваў Міхаіл Батура. — Мы свой
Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм
Каментары