Свет33

Першы сірыйскі касманаўт далучыўся да апазіцыі

Першы сірыйскі касманаўт Махамед Ахмед Фарыс збег у Турцыю і далучыўся да апазіцыі, якая вядзе вайну супраць прэзідэнта Башара Асада. А ў выходныя на бок паўстанцаў перакінулася 3 афіцэра дзяржбяспекі. Тым часам апазіцыя, канчаткова выбітая з Дамаска, трымае абарону ў эканамічнай сталіцы Сірыі Алепа.

Пра ўцёкі за мяжу першага сірыйскага касманаўта, 61-гадовага генерала Махамеда Ахмеда Фарыса, першым паведаміла турэцкае дзяржінфармагенцтва Anadolu. Паводле яго дадзеных, касманаўт збег у Турцыю ў нядзелю.

Перад тым як перасекчы турэцкую мяжу, Фарыс дабраўся да роднага Алепа, дзе працягваюцца жорсткія баі апазіцыі з урадавымі войскамі, сустрэўся з кіраўніцтвам Сірыйскай свабоднай арміі і выказаў сваю салідарнасць з паўстанцкім рухам.

«Мы разам з вамі сваімі жыццямі і сваёй крывёю», — цытуе Anadolu зварот Фарыса да кіраўніцтва паўстанцкага руху. Касманаўт не першы раз спрабаваў збегчы з краіны — першыя тры спробы не ўвянчаліся поспехам, кажа Anadolu.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома8

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома8

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць