Свет33

Абарона Pussy Riot адкінула прапанову 1-га канала пакаяцца ў жывым эфіры

Адвакат асуджаных удзельніц панк-гурта Pussy Riot лічыць недапушчальнай і абразлівай просьбу рэдакцыі тэлепраграмы «Чалавек і закон» на Першым канале расійскага тэлебачання пра публічнае пакаянне перад вернікамі.

«Мы абмяркоўвалі гэтую сітуацыю з нашымі падабароннымі, якія, як і мы, лічаць, што дзяўчыны ў дастатковай меры прынеслі свае прабачэнні на судзе, сказаўшы ўсё, што палічылі патрэбным», — паведаміў «Інтэрфаксу» адвакат Pussy Riot Мікалай Полазаў.

Ён таксама падкрэсліў, што з ім звязваўся прадзюсар праграмы і паведаміў, што ўдзельніцы Pussy Riot павінны публічна папрасіць прабачэння, і тады «траўля» на тэлеканалах у дачыненні да дзяўчат будзе спыненая.

«Мы лічым гэта недапушчальным і абуральным шантажом», — сказаў адвакат.

Нагадаем, што суд засудзіў удзельніц Pussy Riot да двух галоў зняволення за панк-малебен у храме Хрыста-Збаўцы пад назвай «Багародзіца, Пуціна прагані».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны1

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмы ў Беларусі, якая дапамагала Ірану купляць ПЗРК у Кітаі1

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету1

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

Мост цераз чыгунку між Калеснікава і Ціміразева ў Мінску ўзводзяць дзень і ноч

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол7

ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране, Іран у адказ атакаваў амерыканскія базы ў рэгіёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны1

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць