Улада55

У офісе «Гавары праўду!» супрацоўнікі міліцыі праводзяць вопіс маёмасці

Некалькі гадзін таму ў памяшканне ўварваліся міліцыя і людзі ў штацкім.

У офісе кампаніі «Гавары праўду!» супрацоўнікі міліцыі вечарам 6 верасня праводзяць вопіс маёмасці.

Як паведаміў каардынатар выбарчага штаба кампаніі «Гавары праўду!» Андрэй Дзмітрыеў,

прыкладна ў 18.30 у офіс прыйшоў участковы, які сказаў, што ў міліцыю паступіла скарга ад суседзяў (офіс размешчаны ў жылым доме)
. У гэты час актывісты кампаніі абмяркоўвалі ход выбарчага працэсу і мелі намер паглядзець тэлевыступленне кандыдата ў дэпутаты ад «Гавары праўду!» Таццяны Караткевіч.

Участковы міліцыянер выклікаў падмацаванне з ліку супрацоўнікаў гарадскога аддзела міліцыі, які знаходзіцца непадалёк. Як адзначыў Дзмітрыеў, чацвёра міліцыянераў паводзілі сябе «дастаткова карэктна», разам з актывістамі кампаніі паглядзелі выступленне Караткевіч, перапісалі пашпартныя звесткі прысутных у офісе і пры гэтым нікога не затрымлівалі.

Па стане на 20.00 супрацоўнікі міліцыі, паводле слоў Дзмітрыева, апісвалі ў офісе аргтэхніку і агітацыйныя матэрыялы, падрыхтаваныя для кандыдатаў у дэпутаты на парламенцкіх выбарах.
Пры гэтым пакуль невядома, ці будзе штосьці з апісанай маёмасці канфіскавана, але, як сказаў Дзмітрыеў, «арганізацыя рыхтуецца да горшага». Ён выказаў меркаванне, што аргтэхніка будзе канфіскавана.

Дзмітрыеў звязвае гэты інцыдэнт з удзелам «Гавары праўду!» у парламенцкіх выбарах.

«Мы вельмі актыўна праводзім гэтую кампанію не толькі ў тых акругах, дзе ёсць нашы кандыдаты ў дэпутаты, але і там, дзе іх няма. Мы размаўляем з людзьмі, тлумачым ім сітуацыю, і, натуральна, гэта не можа не непакоіць улады, і выклікае ў іх такую нервовую рэакцыю», —
мяркуе каардынатар выбарчага штаба.

Варта адзначыць, што супрацоўнікі міліцыі не перашкаджалі журналістам ў здымках нават падчас вопісу маёмасці.

Сяргей Пульша, БелаПАН.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў20

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

Мадзяр: Крым ізалюем у найбліжэйшай будучыні9

Як беларускія ўлады імкнуліся пашырыць свой удзел у вайне супраць Украіны9

У Новай Баравой бацькі першакласнікаў выстраіліся ў чаргу да новай школы за суткі да прыёму заяў у яе15

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны30

Беларускага шпіца навучылі асновам матэматыкі2

Аляксей Хлястоў звярнуўся да падпісчыкаў — упершыню пасля Акрэсціна13

У магілёўскім музеі запрашаюць сустрэцца з мастацтвам таемна

У дзіцячы садок — з чамаданам выбухоўкі. Гісторыя першага беларускага тэрарыста12

«Дык што вам яшчэ трэба, шаноўныя кіраўнікі ЕГУ?» Севярынец заклікаў беларусізаваць універсітэт, пакуль не позна37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў20

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць